Забойства немаўлят

(Пасля перасылкі з Збіванне немаўлятаў)

Забойства немаўлят — біблейскае апавяданне аб дзетазабойстве, якое ўчыніў прызначаны рымлянамі Іўдзейскі цар Ірад Вялікі. Паводле Евангелля ад Матфея, Ірад загадаў пакараць смерцю ўсіх дзяцей-хлопчыкаў малодшага ўзросту ў ваколіцах Віфлеема, каб пазбегнуць страты свайго трона ад нованароджанага Цара Іўдзейскага, чыё нараджэнне было абвешчана яму вешчунамі, такім чынам выканалася прароцтва Старога Запавету:

Забойства немаўлят пэндзля Даніэле да Вольтэра
« Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, які кажа: «Голас у Раме чуцен, плач, і галашэнне, і лямант вялікі; Рахіль плача па дзецях сваіх і не хоча суцешыцца; бо іх няма». »

У пераносным значэнні фраза азначае празмерную жорсткасць у адносінах да безабаронных.

Біблейскае апісанне правіць

У апісанні Матфея магі з усходу прыходзяць у Іўдзею ў пошуках нованароджанага цара іўдзейскага, таму што «бачылі зорку Яго на ўсходзе». Цар Ірад Вялікі накіроўвае іх у Віфлеем і просіць іх паведаміць яму, хто гэты цар, калі яны знойдуць Яго. Яны знайшлі Ісуса і праславілі Яго, але Анёл сказаў ім, каб яны не ішлі да Ірада, а вярталіся дадому іншым шляхам, што вешчуны і зрабілі.

Забіццё немаўлят знаходзіцца ў Евангеллі ад Матфея 2:16-18, хоць папярэднія вершы ўтвараюць кантэкст:

  Калі ж яны адышлі, — вось, анёл Гасподні яўляецца ў сне Язэпу і кажа: устань, вазьмі Дзіця і Маці Ягоную, і ўцякай у Егіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе, бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго. Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Ягоную, і адышоў у Егіпет, і быў там да Ірадавай смерці, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: «З Егіпта паклікаў Я Сына Майго». Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы ашукалі яго, разгневаўся надта і паслаў пазабіваць усіх дзетак у Віфлееме і ва ўсіх межах яго, ад двух гадоў і ніжэй, паводле часу, які выведаў у мудрацоў. Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, які кажа: «Голас у Раме чуцен, плач, і галашэнне, і лямант вялікі; Рахіль плача па дзецях сваіх і не хоча суцешыцца; бо іх няма».  

Святкаванне ў царкве правіць

Забітыя немаўляты шануюцца ў хрысціянскіх цэрквах як першыя святыя мучанікі, у праваслаўі іх памяць шануецца 29 снежня (11 студзеня), у каталіцтве 28 снежня.

Спасылкі правіць