Званцы, таксама Камары-дзергуны[1] (Chironomidae) — сямейства двухкрылых. Назва дадзена з-за характэрнага гуку, які атрымліваецца з-за таго, што камар махае крыламі да 1000 узмахаў у секунду. Дарослыя асобіны наогул не сілкуюцца, іх ротавыя органы недаразвітыя. Лічынкі званцоў («матыль») — жывуць у прыдонным глеі і здольныя жыць на глыбіні да 300 метраў. Лічынкі сілкуюцца дэтрытам і мікраарганізмамі, некаторыя з’яўляюцца драпежнікамі. Камары-дзергуны бясшкодныя для чалавека. Лічынкі выкарыстоўваюцца ў якасці корму для рыбы.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Званцы.