Звычайны ляля́к (Caprimulgus europaeus) — птушкасямействалеляковых. Распаўсюджаны ў Еўразіі і ў паўночна-заходняй Афрыцы; на Беларусі сустракаецца на ўсёй тэрыторыі.
Даўжыня цела 25-28 см, размах крылаў 53-64 см. Памерамі з дразда, адрозніваецца неяркім шэравата-бурым апярэннем, якое добра хавае птушку на фоне кары ці лясной коўдры. Як і іншыя віды сямейства, мае вялікія вочы, кароткую дзюбу з вельмі вялікім разрэзам роту і кароткія ногі, якія не вельмі падыходзяць для перамяшчэння па зямлі і для абхоплівання галін дрэў. Галава вялікая, з вельмі шырокай, як «пашча», дзюбай, вочы чорныя. У самца рулявыя з белымі канцамі і 3 белыя плямы на канцах крылаў. Маладыя падобныя да самкі.
Арэал ахоплівае Палеарктыку (акрамя ўсхода i поўначы). Насяляе сухія, светлыя дрэвастоі, сасновыя бары, бярозавыя і таполевыя гаi, больш часта паблізу прасек, пералескаў, пагоркаў або палёў. У стэпах — дрэвастоі і пакрытыя кустамі тэрыторыі (таксама ў паўпустынях), бязлесныя схiлы гор. У Арменіі даходзіць да 2500 м над у.м., на Каўказе — да 2200 м. У Афрыцы на зімоўцы розныя біятопы — ад вільготных вечназялёных лясоў да сухіх зараснікаў акацый паблізу ўзбярэжжаў і на вышыні ад 1500 да 5000 м.
Пералётны від. Месцы зімовак: Афрыка на поўдзень ад Сахары, галоўным чынам усходняя частка кантынента на поўнач ад Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Намібіі. Адносна нешматлікі на зімоўцы на захадзе Афрыкі і вельмі нешматлікі ў Індыі і Пакістане.
Гняздо — ямка без высцілкі проста на зямлі ў сухім месцы ў светлым лесе або на адкрытай тэрыторыі, часам у кусце або прыкрытае расліннасцю.
Яйкі (звычайна 2, часам 1) эліптычныя, падоўжаныя, з тупымі канцамі, бела-шэрыя або бела-жаўтаватыя. Глыбокія плямы — светлыя, шэрыя, папялістыя або з ліловым адценнем, паверхневыя – аліўкава-карычневыя, цёмна-карычневыя, зялёныя, жоўта-аліўкавыя або аліўкавыя. Размяшчэннем плям нагадвае мармур.