Зеляну́шкі (Dolichopodidae) — сямейства насякомых атрада двухкрылых.

Зелянушкі

Зелянушка кіпцюрападобная (Dolichopus ungulatus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dolichopodidae Latreille, 1809

Сінонімы
  • Cyrtosiidae
  • Microphoridae
Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  136824
NCBI  92558
EOL  463
FW  139094

Апісанне правіць

Даўжыня 1,2—8 мм. Цела металічна-зялёнае. Вочы вялікія. Вусікі кароткія, трохчленікавыя. Крылы празрыстыя з трыма радыяльнымі жылкамі. Ногі тонкія.

Пашырэнне правіць

Пашыраны на ўсіх кантынентах. Вядома больш за 7000 відаў. На Беларусі на траве, лісці, хмызняку, пяску каля вадаёмаў, на паверхні вады, ствалах дрэў, пашкоджаных караедамі, найбольш трапляюцца прадстаўнікі родаў Dolichopus і Neurigona, пераважна зелянушка кіпцюрападобная (Dolichopus ungulatus).

Асаблівасці біялогіі правіць

Большасць відаў — драпежнікі, кормяцца нагахвосткамі, тлямі, чарвямі, ёсць раслінаедныя.

Развіццё з поўным ператварэннем. За год адна—дзве генерацыі. Зімуюць у фазе лічынкі.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць