Зелімхан Абдулмуслімавіч Яндарбіеў
Зелімха́н Абдулмуслімавіч Яндарбіеў (чач.: Йандарби́н Іабду́л-Муслима́н кІа́нт Зели́мха; 1952—2004) — чачэнскі паэт, драматург пісьменнік і палітык.
Зелімхан Яндарбіеў | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
21 красавіка 1996 — 12 лютага 1997 | ||
Папярэднік | Джахар Дудаеў | |
Пераемнік | Аслан Масхадаў | |
Партыя | Вайнахская дэмакратычная партыя | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | паэт, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, палітык | |
Член у | ||
Веравызнанне | Іслам | |
Нараджэнне | 12 верасня 1952 | |
Смерць | 13 лютага 2004[1] (51 год) | |
Род | Келой | |
Дзеці | 2 сыны, 3 дачкі | |
Ваенная служба | ||
Камандаваў | Узброеныя фарміраванні Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя[d] | |
Бітвы |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Казахстане. У 1981 годзе скончыў вучобу ў Чачэна-Інгушскім дзяржаўным універсітэце. У маі 1990 года стварыў партыю (Вайнахская дэмакратычная партыя), якая павінна была садзейнічаць стварэнню чачэна-інгушскай незалежнай дзяржавы. Прымаў чынны ўдзел у чачэнскім незалежніцкім руху. Пасля смерці Джахара Дудаева з 1996 па 1997 год выконваў абавязкі прэзідэнта Ічкерыі. Прымаў удзел у вайне з Расіяй. У 2001 годзе стаў паслом Ічкерыі ў Афганістане. Пасля звяржэння ўлады талібаў у Афганістане ад’ехаў у Катар. Там жыў да 2004 года, калі яго забілі расійскія служачыя праз падрыў яго аўтамабіля[2].
ТворчасцьПравіць
Напісаў верш «Сумленне» на смерць Васіля Быкава[3]. Аўтар верша «Беларус», прысвечаны Зянону Пазняку[4].
ТворчасцьПравіць
- Зелімха Яндарбі. Сэрца майго святыня / пераклад Рыгора Барадуліна. — Вільня: «Gudas», 2005. 148 с.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128943742 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ У Катары забіты Зэлімхан Яндарбіеў. Радыё «Свабода» (13 лютага 2004). Праверана 23 красавіка 2014.
- ↑ Творы, прысвечаныя Васілю Быкаву. bykau.info. Праверана 23 красавіка 2014.
- ↑ Зелімха Яндарбі. Сэрца майго святыня./ пераклад Рыгора Барадуліна. — Вільня: «Gudas», 2005. — с.102-103