Зе́неўскі валун — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння на Беларусі. Размешчаны за 0,2 км на поўнач ад в. Зенеўцы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Буйны ледавіковы валун ружова-бурага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату ў выглядзе авоідаў. Даўжыня валуна складае 4,7 м, шырыня З м, вышыня 2,1 м, у абводзе 9,6 м, аб'ём 16 м³, маса каля 42 т. Прынесены ледавіком каля 220—110 тысяч гадоў назад са Скандынавіі. На бакавой паверхні захавалася 25 штучных паглыбленняў паўсферычнай формы (1—5 см у пяпярочніку, да 2,5 см глыбіні), зробленых чалавекам каля 2—2,5 тысяч гадоў назад. У язычніцкія часы — прадмет пакланення.

Зенеўскі валун
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, за 0,2 км на поўнач ад в. Зенеўцы, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць
physical
Зенеўскі валун
Зенеўскі валун
physical
Зенеўскі валун
Зенеўскі валун

Літаратура правіць

Спасылкі правіць