Змеегалоўнік[3] (Dracocephalum) — род кветкавых раслін сямейства ясноткавыя. Каля 45 відаў. Пашыраны ў Еўропе, нетрапічнай Азіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі 2 дзікарослыя віды — змеегалоўнік Руйша (Dracocephalum ruyschiana) (занесены ў Чырвоную кнігу) і змеегалоўнік чаборакветкавы (Dracocephalum thymiflorum).

Змеегалоўнік

Змеегалоўнік Руйша (Dracocephalum ruyschiana)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dracocephalum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32488
NCBI  39166
EOL  70870
GRIN  g:3963
IPNI  331573-2

Апісанне правіць

Лісце суцэльнакрайняе, зубчастае, лапчастае або пёрыста-рассечанае.

Кветкі блакітныя, чырванаватыя, рэдка белыя; кубачак пяцізубчаты, з больш буйным верхнім зубцамі, або двухгубы; двухгубы вяночак, верхняя губа ўвагнутая, выемчатая, ніжняя трохлопасцевая.

Плод — гладкі арэшак.

Віды правіць

Паводле базы даных The Plant List (на жнівень 2016) род уключае 74 віда[4]:

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавыя, тэхнічныя. меданосныя і дэкаратыўныя расліны, выкарыстоўваюць у парфумерыі і харчовай прамысловасці.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Dracocephalum (англ.). The Plant List. Version 1.1. (17 сакавіка 2013). Праверана 4 жніўня 2016.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2