«Знакі з Цзяху́» (кіт. спр. 贾湖契刻符号, піньінь Jiǎhú qìkè fúhào), часам «пісьмо Цзяху», — умоўнае азначэнне, прымянімае да 16 паслядоўнасцяў знакаў (піктаграм) на чарапашых панцырах, знойдзеных у стаянцы Цзяху (кітайская правінцыя Хэнань). Такія панцыры ў пазнейшым Кітаі выкарыстоўваліся для варажбы (гл. цзягувэнь). Артэфакты адносяцца да неалітычнай культуры Пэйліган (каля 6600—6200 гг. да н. э.)[1].

Прыклад «пісьма Цзяху»

Лі Сюэцінь і шэраг іншых кітайскіх даследчыкаў бачаць у знаках з Цзяху пратапісьмо (накшталт вінчанскага пратапісьма)[2]. Некаторыя знакі Цзяху знешне нагадваюць сучасныя кітайскія іерогліфы 目 «вока», 日 «сонца», аднак падабенства зманліва, паколькі сучасныя формы паходзяць ад прататыпаў бронзавага веку, якія выглядалі інакш. Група Лі Сюэцыня таксама не падтрымлівае наяўнасць пераемнасці паміж гэтымі знакамі і пазнейшым кітайскім пісьмом[2].

Амерыканскі знаўца па раннекітайскім пісьменстве Дэвід Кейтлі[en] звяртае ўвагу, што неалітычныя знакі аддзяляе ад першых бясспрэчных помнікаў кітайскага пісьменства велізарны прамежак у 5 тысячагоддзяў: «Апынулася б вельмі дзіўным, калі б яны былі злучаны адзін з адным»[3].

Іншыя кітайскія неалітычныя піктаграмы

правіць
  • Знакі культуры Яншаа (仰韶) — знакі ў выглядзе піктаграм жывёл і геаметрычныя арнаменты, якія захаваліся на керамічных вырабах культуры Яншаа. Датуюцца 5000—3000 гадамі да нашай эры. У спецыяльнай літаратуры носяць назву «заходнія ўказальныя знакі» (кіт. спр. 西部指事符号, піньінь xībù zhǐ shì fúhào)
  • Знакі культуры Давэнькоў (大汶口) — знакі ў выглядзе піктаграм, якія лічацца пачаткам развіцця пісьменства. Датуюцца 4300—2500 гадамі да нашай эры. У спецыяльнай літаратуры вядомы як «усходнія выяўленчыя знакі» (кіт. спр. 东方象形符号, піньінь dōngfāng xiàngxíng fúhào).

Крыніцы

правіць
  1. HelenR. Pilcher. Earliest handwriting found? / Chinese relics hint at Neolithic rituals. (англ.). nature.com (30 красавіка 2003). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2009. Праверана 2 чэрвеня 2013.
  2. а б The Earliest Writing? Sign Use in the Seventh Millennium BC at Jiahu, Henan Province, China
  3. Paul Rincon.. 'Earliest writing' found in China (англ.). BBC News (17 красавіка 2003). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2012. Праверана 19 студзеня 2010.