Яншаа (кіт. спр. 仰韶文化, піньінь Yǎngsháo Wénhuà) — неалітычная культура, пашыраная ў 4—3-м тыс. да н.э. ў сярэднім цячэнні р. Хуанхэ паўночнага Кітая.

Яе носьбіты займаліся матычным земляробствам (чуміза), жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам. Паселішчы размяшчаліся на лёсавых рачных тэрасах, мелі адкрыты характар, складаліся з круглых або прамавугольных паўзямлянак, паглыбленых у грунт і абмазаных глінай. Кераміку выраблялі ўручную і размалёўвалі чорнай або чырвонай фарбай па жоўтым ангобе, з зааморфнымі і абстрактнымі матывамі. Вядомы таксама вырабы з расшчэпленага і паліраванага каменю. Нябожчыкаў хавалі ў доўгіх ямах.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць