Чуміза (Setaria italica italica) — кармавая і збожжавая культура, аднагадовая культурная расліна сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Чуміза
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Setaria italica italica


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  530348

Распаўсюджанне правіць

Вырошчваецца ў шэрагу краін Азіі — Кітаі, Японіі, Карэі, Манголіі, Індыі і ў некаторых іншых краінах, уключаючы Украіну, Беларусь, Грузію, Казахстан і Далёкі Усход Расіі.

Батанічнае апісанне правіць

Расліна фармуе густа аблісцвены куст вышынёй да 2 м, які складаецца з 5-7 стромкіх сцеблаў з 7-19 міжвузелляў.

Каранёвая сістэма махрыстая, пранікальная ў грунт на глыбіню да паўтара метраў.

Лісце вялікае, даўжынёй 25-65 см, шырынёй ад 2 да 4 см, светла-зялёнага і антацыянавага колеру.

Суквецце мае форму коласападобнай лопасцевай мяцёлкі даўжынёй да 0,5 м. Для расліны характэрна самаапыленне, доля перакрыжаванаапыляльных раслін дасягае 5-10 %.

Плод — плёнкавая зярняўка невялікага памеру, круглява-авальнай формы, расфарбоўкі ад бялёса-ружавата да практычна чорнай. Адна мяцёлка змяшчае ад 4 да 15 тысяч зярновак.

Значэнне і прымяненне правіць

У збожжы ўтрымліваецца: 11-12 % вады, 11-16 % бялку, 3,9 % тлушчу, 9,0 % цэлюлозы і 4,3 % попелу[3].

Цеплалюбівая і засухаўстойлівая расліна. У харчовых мэтах выкарыстоўваецца зерне, з якога вырабляюць крупы і муку. Зерне выкарыстоўваецца і ў жывёлагадоўлі на корм свойскай жывёле. На корм таксама ідзе сена. Выкарыстоўваецца і зялёны корм.

Расліна — корм і ласунак для папугаеў. Да таго ж няма зусім ніякіх абмежаванняў адносна відаў папугаяў. Падыходзіць як для кармлення невялікіх хвалістых папугаяў, так і больш буйных птушак[4]. Ужываецца ў якасці сідэратаў  (руск.).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Лазарев 2017.
  4. "Чумиза для попугаев - лучший зерновой корм для птиц". Попугаи [руская]. 2017-03-20. Праверана 2018-08-20.

Літаратура правіць