Зубрыца

рака ў Беларусі

Зубрыца — рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Белая (басейн Віслы). Даўжыня 4 км. Пачынаецца і цячэ па забалочаным лясным масіве ў межах паўднёва-заходняй ускраіны Белавежскай пушчы, вусце каля паўднёвай ускраіны вёскі Белая. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

Зубрыца
Абалона рэчкі Зубрыца
Абалона рэчкі Зубрыца
Характарыстыка
Даўжыня 4 км км
Вадацёк
Вусце рака Белая (басейн Віслы)
Размяшчэнне
Водная сістэма Белая → Правая Лясная → Лясная → Заходні Буг → Нараў → Вісла → Гданьская бухта
Краіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У засушлівыя леты перасыхае.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.