Белая (басейн Віслы)

рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Правая Лясная (басейн Віслы)

Белая, Бяла — рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Правая Лясная (басейн Віслы). Даўжыня 10,1 км. Бярэ пачатак ад сутокі рэчак Сіпурка і Палічна, вусце за 1 км на ўсход ад вёскі Белая. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

Белая, басейн Віслы
Рака Белая ля в. Белай
Рака Белая ля в. Белай
Характарыстыка
Даўжыня 10,1 км
Вадацёк
Вусце Рака Правая Лясная
Размяшчэнне
Водная сістэма Правая Лясная → Лясная → Буг → Нараў → Вісла → Гданьская бухта
Краіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўныя прытокі

правіць
Злева: Мшанка, Зубрыца.

На рацэ

правіць

Вёскі: Стаўповіскі, Мшанкі, Белая, Вілы (Камянецкі раён).

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.