Сіпурка (рака)

рака ў Польшчы і ў Беларусі

Сіпу́рка — рака ў Польшчы і Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці.

Сіпурка
Характарыстыка
Даўжыня 18 км
Басейн 258 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°33′04,68″ пн. ш. 23°26′23,56″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Каардынаты 52°32′53,51″ пн. ш. 23°38′55,53″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,5 м/км
Размяшчэнне
Краіна
Рэгіён Брэсцкая вобласць
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце

Назва правіць

Назва *Сіпура (> Сіпурка) мае балцка-яцвяжскае паходжанне.

Той жа корань у назве ракі Сіпа (прыток нёманскай Шчары ў гэтым жа рэгіёне).

Літоўскі гідранімічны аналаг — назва ракі *Šipė[1]. Заходнябалцкім мовам (прускай і яцвяжскай) уласцівы пераход š, ž > s, z. На гэтай падставе да яцвяжскіх таксама залучаюцца назвы Свіцязь, Зэльва, *Zeita (> Zietela > Дзятлава), бо ва ўсходнябалцкім літоўскім афармленні яны мелі б выгляд Švit-, Želv-, Žiet-. Апошнія два, апроч таго, у непасрэднай блізкасці да Сіпы.

У сіпурскай назве корань Sip- пашыраны пашыральнікам -ur-, які вядомы ў літоўскім словаўтварэнні: dubti «угінацца» — duburys «вір», у рачных назвах Ind-ura, Vint-ura[2].

Гідраграфія правіць

Даўжыня 18 км[3]. Плошча вадазбору 258 км²[4]. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 ‰. Пачынаецца на тэрыторыі Польшчы, цячэ па паўночнай частцы Прыбугскай раўніны. Зліваецца з ракой Палічна на поўдзень ад вёскі Стаўповіскі, утвараючы раку Белая. Рэчышча на працягу 12 км (ад сажалкі каля вёскі Сіпурка да вусця) каналізаванае.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Брестская область. Каменецкий район: карта. Каменец: план / Ред. В.А. Змачинская, И.Н. Шлык.. — Минск: РУП «Белкартография», 2012. — 1 000 экз.