Зелімхан Абдулмуслімавіч Яндарбіеў

(Пасля перасылкі з Зэлімхан Яндарбіеў)

Зелімха́н Абдулмуслімавіч Яндарбіеў (чач.: Йандарби́н Іабду́л-Муслима́н кІа́нт Зели́мха; 1952—2004) — чачэнскі паэт, драматург пісьменнік і палітык.

Зелімхан Яндарбіеў
2-і прэзідэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя[d]
21 красавіка 1996 — 12 лютага 1997
Папярэднік Джахар Дудаеў
Пераемнік Аслан Аліевіч Масхадаў
Нараджэнне 12 верасня 1952(1952-09-12)
Смерць 13 лютага 2004(2004-02-13)[1] (51 год)
Род Келой
Дзеці 2 сыны, 3 дачкі
Нацыянальнасць Чачэнец
Веравызнанне іслам
Партыя
Член у
Адукацыя
Камандаваў Узброеныя фарміраванні Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
Бітвы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Казахстане. У 1981 годзе скончыў вучобу ў Чачэна-Інгушскім дзяржаўным універсітэце. У маі 1990 года стварыў партыю (Вайнахская дэмакратычная партыя), якая павінна была садзейнічаць стварэнню чачэна-інгушскай незалежнай дзяржавы. Прымаў чынны ўдзел у чачэнскім незалежніцкім руху. Пасля смерці Джахара Дудаева з 1996 па 1997 год выконваў абавязкі прэзідэнта Ічкерыі. Прымаў удзел у вайне з Расіяй. У 2001 годзе стаў паслом Ічкерыі ў Афганістане. Пасля звяржэння ўлады талібаў у Афганістане ад’ехаў у Катар. Там жыў да 2004 года, калі яго забілі расійскія служачыя праз падрыў яго аўтамабіля[2].

Творчасць

правіць

Напісаў верш «Сумленне» на смерць Васіля Быкава[3]. Аўтар верша «Беларус», прысвечаны Зянону Пазняку[4].

  • Зелімха Яндарбі. Сэрца майго святыня / пераклад Рыгора Барадуліна. — Вільня: «Gudas», 2005. – 148 с.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #128943742 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. У Катары забіты Зэлімхан Яндарбіеў. Радыё «Свабода» (13 лютага 2004). Праверана 23 красавіка 2014.(недаступная спасылка)
  3. Творы, прысвечаныя Васілю Быкаву(недаступная спасылка). bykau.info. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2014. Праверана 23 красавіка 2014.
  4. Зелімха Яндарбі. Сэрца майго святыня./ пераклад Рыгора Барадуліна. — Вільня: «Gudas», 2005. — с.102-103