Зялёны Дуб (Ліпініцкі сельсавет)
(Пасля перасылкі з Зялёны Дуб, Ліпініцкі сельсавет)
Зялёны Дуб — пасёлак у Ліпініцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Зялёны Дуб
|
На поўначы мяжуе з лесам.
Геаграфія правіць
Размяшчэнне правіць
У 13 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 61 км ад Гомеля.
Транспартная сетка правіць
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя правіць
Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 9 жыхароў загінулі ад рук акупантаў. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Світанак» (цэнтр — вёска Ліпінічы).
Насельніцтва правіць
Колькасць правіць
- 2004 год — 5 гаспадарак, 6 жыхароў.
Дынаміка правіць
- 1925 год — 8 двароў.
- 1959 год — 71 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год — 5 гаспадарак, 6 жыхароў.
Зноскі
Літаратура правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0