Зялёная жаўна
(Пасля перасылкі з Зялёны дзяцел)
Зялёны дзяцел ці Зялёная жаўна[1] (Picus viridis) — від птушак з сямейства дзятлавых (Picidae). Разам з сівой жаўной (Picus canus) з’яўляецца адзіным прадстаўніком роду зялёныя дзятлы (Picus) у Цэнтральнай Еўропе.
Зялёны дзяцел | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Самец | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня тулава каля 31 см, размах крылаў да 52 см. Спіна цёмна-зялёная, бруха ад тусклавата-светлага да шэра-зялёнага колеру. Голас — гучнае «клю-клю-клю».
Арэал і экалогія
правіцьРаспаўсюджаны на значнай частцы Еўропы, Пярэдняй Азіі і Каўказа ў лісцевых і змяшаных лясах. У Беларусі даволі рэдкі гнездавальны від. Гняздуецца ў дуплах старых хворых дрэваў. Кладка з 5—9 белых яец.
Корміцца пераважна мурашкамі, якіх здабывае на зямлі або ў мурашніках.
Зноскі
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Genicus viridis
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зялёны дзяцел (Picus viridis)
- Зялёны дзяцел // slounik.org
- Дарафееў А. М. Птушкі. — Мн.: Народная асвета, 1984. — 239 с., іл. — (Наша прырода). С.134.