Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк

беларуская паэтка, празаік, драматург

Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк (29 сакавіка 1950, вёска Слабодка, Браслаўскі раён) — беларуская паэтэса, празаік, драматург.

Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 сакавіка 1950(1950-03-29) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў мястэчку Слабодка Браслаўскага раёна (1950), скончыла Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1977) і Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага ў Маскве (1993). Працавала інжынерам, журналістам, загадчыкам літаратурнай часткі драмтэатра. Першыя вершы надрукавала ў 1967 годзе ў раённай газеце «Маяк» (г. Бяроза), пазней з’явіліся публікацыі ў абласным і рэспубліканскім друку.

У Саюз пісьменнікаў Беларусі прынята ў 1986 г. Член Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[1].

Бібліяграфія

правіць

Зборнікі вершаў:

  • «Праводзіны птушак» («Мастацкая літаратура», Мінск,1983)
  • «Абрысы лета» («Мастацкая літаратура», Мінск,1988)
  • «Так і не» («Мастацкая літаратура», Мінск,1993)
  • «Табе» («Акадэмія», Брэст, 2000)
  • «Падданыя кахання» («Мастацкая літаратура», Мінск, 2003)
  • «Дарунак» («Альтэрнатыва», Брэст, 2010)
  • «Прадзіва» («Медысонт», Мінск, 2015)

Кнігі прозы на беларускай мове:

  • «Палоннікі жыцця» (аповесці, апавяданні, «Мастацкая літаратура», Мінск, 1997)
  • «Шляхамі адвечнага слова» (эсэ, Цэнтр «Вежа», Брэст, 2001)
  • «Год 1812» (раман, «Акадэмія», Брэст, 2004)
  • «Кола Сварога» (раман, аповесць, эсэ, «Беларусь», Мінск, 2006)
  • «Аднарог» (раман, аповесць, апавяданні, «Харвест», Мінск, 2010)
  • «Леў» (гістарычны нарыс пра жыццё Льва Сапегі, «Літаратура і Мастацтва», Мінск, 2011)
  • «Нямеранае багацце» (эсэ, «Альтэрнатыва», Брэст, 2012)
  • «Выжыць на дарозе смерці» (успаміны, «Чатыры чвэрці», Мінск, 2013)
  • «Слодыч і атрута» (раман, «Мастацкая літаратура», Мінск, 2013)
  • «Вяртанне забытага міфа» (навукова-папулярнае выданне, «Беларусь», Мінск, 2013)
  • «Лаза» (раман, «Альтэрнатыва», Брэст, 2016)
  • «Пара высокага сонца»,  (успаміны, нарысы, эсэ, «Альтэрнатыва», Брэст, 2017)
  • «На парозе раю» (аповесці, апавяданні, «Чатыры чвэрці», Мінск, 2018)
  • «Гонды» (раман, аповесць, апавяданні, «Альтэрнатыва», Брэст 2018)

Кнігі на рускай мове:

  • «Гонка за волком» (раман, «Харвест», Мінск, 2012)
  • «Сотворение» (раман, «Альтасперо», Таронта, Канада, 2015)
  • «Год 1812», (раман, «Альтасперо», Таронта, Канада, 2015)
  • «Лясы и лесаводы Брэстчины» (документальный очерк, Барановичская типография, Брест, 2000)
  • «Люди и годы» (документальный очерк, Брестская типография, Брест, 2001)
  • «Наши десять лет» (документальный очерк, Брестская типография, Брест, 2002)
  • «Слагаемые успеха» (документальный очерк, Брестская типография, Брест, 2003)

Кнігі для дзяцей і падлеткаў:

  • «Канікулы на астэроідзе» (п’есы-казкі, выд. дом «Звязда», Мінск, 2012)
  • «Листья волшебного дерева» (казкі, «Харвест», Мінск, 2014)
  • Серия из 10 книг «Приключения Буслика» (казкі, «Харвест», Мінск, 2014)
  • История  первая. Первый полёт
  • История вторая. Буслик и Петя
  • История третья. Железное крыло
  • История четвёртая. Велогонки
  • История пятая. В лесу
  • История шестая. Полёты во сне и наяву
  • История седьмая. В школе
  • История восьмая. В гостях у Деда Мороза
  • История девятая. Новый год
  • История десятая. Долгожданная встреча.
  • Перавыданне кнігі «Необычайные приключения Буслика и его друзей. Десять занимательных историй» (казкі, «Харвест», Минск, 2015)

Укладальніца кнігі з серыі «Беларусь літаратурная»:

  • «Песні Белавежы. Камянеччына літаратурная» («Мастацкая літаратура», Мінск, 2005)

Зборнікі драматургіі:

  • «Чароўнае слова» («Мастацкая літаратура», Мінск, 2001)
  • «Зачараванасць тэатрам» (Выдавецкі цэнтр БДУ, Мінск, 2005)
  • «Бліжні бой» (АГКЦ, Брэст, 2004)
  • «Разлучніца» (АГКЦ, Брэст, 2005)
  • «Берасцейская мелодыя» (АГКЦ, Брэст, 2009)
  • «Нарадзіўся я літвінам» (АГКЦ, Брэст, 2011)
  • «Гістарычныя драмы» (Альтэрнатыва, Брэст, 2016)

Пастаўленыя п’есы:

  • «Дудка-самагудка», рэжысёр В. Анісенка (Беларускае радыё, 1989)
  • «Сінязорка», рэжысёр А. Калюноў (Брэсцкі тэатр драмы, 1991)
  • «Зоркі-Лятавіцы», рэжысёр Т. Вінаградава (Мінскі абласны драматычны тэатр, 2003)
  • «Прыгоды мурашкі», рэжысёр В. Янавец (Брэсцкі тэатр драмы, 2010)

Пераклады на беларускую мову:

  • Казка «Канёк-гарбунок» П. Яршова (Брестская типография, Брэст, 1997)
  • Камедыя Я. Ходзькі «Вызваленая Літва, або Пераход цераз Нёман» (Выдавец Лаўроў С. Б., Брэст, 2002)
  • П’еса Т. Амосавай, І. Пятровай «Славутае качаня Цім» (пастаўлена ў Брэсцкім тэатры лялек, 1989)
  • П’еса М. Гусева «Забаўныя прыгоды» (пастаўлена ў Брэсцкім тэатры драмы, 1994)

Узнагароды

правіць

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка за раман «Кола Сварога» (2008), Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2018).

Крыніцы

правіць
  1. Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (англ.). www.oo-spb.by. Праверана 22 сакавіка 2024.

Літаратура

правіць
  • Дудюк Зинаида Иосифовна// Республика Беларусь: энциклопедия: [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 3. С. 467.
  • Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна// Культура Беларусі: энцыклапедыя: Мінск, 2012. Т. 3. С. 527.
  • Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна// Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 254.
  • Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна// Памяць. Брэст: гіст.-дакум. хроніка ў 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 651.
  • Дудзюк Зінаіда// Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т./ [пад рэд. А. В. Мальдзіса]. Мінск. 1993. Т. 2. С. 399—400.
  • Зінаіда Дудзюк// Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік/ [склад. А. К. Гардзіцкі]. Мінск. 1994. С. 192.
  • Колесник, В. Служение слову/Владимир Колесник// «Заря». 1979, 9 июня.
  • Колесник, В. Лепесток васильковый/Владимир Колесник// «Заря». 1982, 19 марта.
  • Радзівончык, Н. Вобраз часу/ Радзівончык Ніна// «Маладосць», 1984. № 7, с. 107.
  • А. Мойсейчик. У светлых истоков/Алексей Моисейчик// «Заря», 1989, 10 января.
  • Зінаіда Дудзюк // Літаратурная карта Берасцейшчыны/ укл. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 32-36.
  • Дудзюк, З. I.З пачуццём любові/ Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна// З росных сцяжын: аўтабіягр. пісьменнікаў Беларусі/ [уклад. М. Мінзер]. Мінск. 2009. С. 128—132.
  • 29 сакавіка — 60 гадоў з дня нараджэння З. І. Дудзюк, паэтэсы і драматурга// Новыя кнiгi. 2010. № 2. С. 5-7.
  • «…I спее слова дабрынёй»: творчы партрэт З. Дудзюк: [зборнік]/ уклад. Н. М. Борсук:рэд. З. П. Мельнікава. — Брэст. 2001. — 183 с.
  • «Злучаю я нязводна боль і радасць…»: бібліягр. паказ да 55-годдзя з дня нарадж. З. Дудзюк/ Бярозаўская цэнтр. раён. б-ка; склад. Л. И. Сядова. — Бяроза, 2005. — 11 с.
  • Зарэцкая В. Я. З клопатам пра сёння і заўтра беларусаў: прыгодніцкая проза Зінаіды Дудзюк/ Вера Зарэцкая// Роднае слова. 2014. № 2. С. 20-21.
  • Каржанеўская, Г. «Паэту належыць свет»/ Галіна Каржанеўская// «Лім», 1997, 10 кастр.
  • Краўцова, Т. У. Варыятыўнасць і прагматычная значнасць уласных асабовых імёнаў у рамане З. Дудзюк «Год 1812»/ Т. У. Краўцова// ХІІІ республиканская научно-методическая конференция молодых ученых: сб. материалов: в 2 ч./ УО «Брестский государственный университет им. А. С. Пушкина». Брест, 2011. Ч. 2. С. 127—129.
  • Лысая, Г.Па сцяжынах роднай зямлі/ Ганна Лысая// ЛіМ. № 13, 2009, 3 красавіка, С. 7.
  • Акрамава, I.Чалавек у рэаліях часу: (па раману З. Дудзюк «Год 1812»)/I. Акрамава// Классика и современность: материалы Междунар. науч.-практ. студенч. конф., 23 марта 2007 г./ М-во образования РБ, УО «Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина»: под общ. ред. Т. В. Сенькевич. Брест, 2007. С. 59-61.
  • Бельскі, А. Дзве ліры: [Зінаіда Дудзюк і Людка Сільнова]/ Алесь Бельскі// Краса і смутак: дапам. для настаўнікаў/ Алесь Бельскі. Мінск, 2000. С. 163—169.
  • Трафімчык,А. Новыя героі старых п’ес/ Анатоль Трафімчык// ЛіМ, 2009, 23 кастр. 6 ліст. С. 6.
  • Аксенін, С. Прысвечана каханню: [аб творчасці З. Дудзюк]/ С. Аксенін// ЛіМ. 2000. 29 верас. С. 3.
  • Гедзік, Г. «З маленства сілу слова знаю…»: [аб творчасці З. Дудзюк]/ Галіна Гедзік/ ЛіМ. 2000. 28 крас. С. 6-7.
  • Трафімчык, А. Касцюшка на айчыннай сцэне/ Анатоль Трафімчык// «ЛіМ», 2011, 5жніўня.
  • Грышчук, А. Каралі і смаўжы/ Анастасія Грышчук// «ЛіМ», 2014, 11 красавіка.
  • Тачыцкая, Н. Сцежкай чароўнага лесу/ Надзея Тачыцкая// «ЛіМ», 2015, 30 студзеня.
  • Ціхан, Т. Найперш пачуцці/ Таццяна Ціхан// «ЛіМ», 2015, 25 чэрвеня.
  • Лысая, Г. Пошукі святла/Ганна Лысая// «ЛіМ», 2005, 26 чэрвеня.
  • Шляжка, Н. Лірычнае прадзіва Зінаіды Дудзюк/Наталля Шляжка// «ЛіМ», 2016, 6 мая.
  • Дубянецкі, Э. Патрэба пераадолення/ Эдуард Дубянецкі// «ЛіМ», 2018, 17 жніўня.
  • Шыпіцька, Я. «Мая асноўная задача: як у рабочай пчалы, насіць пылок у соты» (інтэрв’ю)/ Яўгенія Шыпіцька// «ЛіМ», 2018, 5 кастрычніка.

Спасылкі

правіць