Зіновій Іосіфавіч Бабій

Зіновій Іосіфавіч Бабій (27 студзеня 1935, Падсадкі, Львоўскі павет, Львоўскае ваяводства, Польшча — 27 ліпеня 1984, Мінск) — беларускі оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар), акцёр. Народны артыст БССР (1964)[1], пры жыцці яго называлі «Беларускі Арфей» або «Наш Каруза»[2].

Зіновій Іосіфавіч Бабій
укр.: Зено́вій Бабі́й
Дата нараджэння 27 студзеня 1935(1935-01-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 1984(1984-07-28) (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас тэнар
Інструменты вакал
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 27 студзеня 1935 года ў в. Підсадкы Львоўскага павета Львоўскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Вучыўся ў Кіеўскай(1957—1959)[1] і Беларускай кансерваторыях, працаваў у ансамбле песні і танца Прыкарпацкай ваеннай акругі, оперных тэатрах Кіева і Львова[1]. У 1963—1977 гадах — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі[1].

Памёр 27 ліпеня 1984 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

правіць

Характару голасу і артыстычнай індывідуальнасці спевака ў найбольшай ступені адпавядалі партыі драматычнага плана[1].

Талент і майстэрскае валоданне голасам дазволілі артысту ствараць непаўторныя вобразы на сцэне. У класічных операх гэта — Фаўст («Фаўст  (руск.)» Ш. Гуно), Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ), Каварадосі і Рудольф («Тоска  (руск.)» і «Багема  (руск.)» Д. Пучыні), Каніо («Паяцы  (руск.)» Р. Леанкавала), Турыду («Сельскі гонар  (руск.)» П. Масканьі); у творах рускіх кампазітараў — Герман («Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Арэст («Арэстэя  (руск.)» С. Танеева); у операх нацыянальнага рэпертуару — Сяргей («Алеся» Я. Цікоцкага)[1].

У операх Д. Вердзі шэдэўрамі вакальнага мастацтва ў выкананні З. Бабія сталі партыі Манрыка («Трубадур»), Радамеса («Аіда»), Герцага («Рыгалета») і, адна з лепшых, партыя Атэла («Атэла  (руск.)»)[1].

Апроч гэтага, артыст меў вялікі канцэртны рэпертуар[1], які ўключаў 18 сольных праграм з твораў розных эпох і стыляў.

Гастраляваў у Балгарыі, Венгрыі, ГДР, Польшчы, Францыі, Канадзе[1].

Памяць

правіць

23 студзеня 2010 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбыўся спектакль «Трубадур» Дж. Вердзі, прысвечаны 75-годдзю З. Бабія.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Бабий Зиновий Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 35. — 737 с.
  2. Адкрытае сэрца Зіновія Бабія

Літаратура

правіць
  • Масляк Н. М. Бабій Зиновій Йосипович // Енциклопедія сучасної України. — Т. 2. — К., 2003. — С. 29.
  • Мистецтво України: Біографічний довідник / За редакцією А. В. Кудрицького. — К., 1997. — С. 32.

Спасылкі

правіць