Зінедзін Зідан

французскі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Зінэдзін Зідан)

Зінедзін Зідан (фр.: Zinedine Zidane; нар. 23 чэрвеня 1972, Марсель, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца. Чэмпіён свету 1998 у складзе нацыянальнай зборнай Францыі, таксама чэмпіён Еўропы 2000, віцэ-чэмпіён свету 2006. Пасля завяршэння кар’еры стаў трэнерам, у якасці галоўнага трэнера іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» тройчы выйграў Лігу чэмпіёнаў.

Футбол
Зінедзін Зідан
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Зінедзін Язід Зідан
Мянушка Zizou[4]
Нарадзіўся 23 чэрвеня 1972(1972-06-23)[1][2][…] (52 гады)
Грамадзянства  Францыя
Рост 185 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Маладзёжныя клубы
1981—1982 Францыя Фарэста
1982—1983 Францыя Сен-Анры
1983—1987 Францыя Сетэм-ле-Валон
1987—1989 Францыя Каны
Клубная кар’ера[* 1]
1986—1989 Каны[d]
1989—1992 Каны[d] 61 (6)
1992—1996 Бардо 139 (28)
1996—2001 Ювентус 151 (24)
2001—2006 Рэал Мадрыд 155 (37)
Нацыянальная зборная[* 2]
1988—1989 Францыя Францыя (да 17) 4 (1)
1989—1990 Францыя Францыя (да 18) 6 (0)
1990—1994 Францыя Францыя (да 21) 20 (3)
1995 Францыя Францыя B 1 (0)
1994—2006 Францыя Францыя 108 (31)
Трэнерская кар’ера
2014—2016 Іспанія Рэал Мадрыд Кастылья
2016—2018 Іспанія Рэал Мадрыд
2019—2021 Іспанія Рэал Мадрыд
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Францыя 1998
Срэбра Германія 2006
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Англія 1996
Золата Бельгія/Нідэрланды 2000
Дзяржаўныя ўзнагароды
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 1994 па 2006 год выступаў за зборную Францыі, тройчы прызнаваўся найлепшым іграком свету (у 1998, 2000 і 2003 гадах). Зідан завяршыў кар’еру футбаліста пасля чэмпіянату свету 2006 года, а ў 2009 годзе стаў памочнікам прэзідэнта «Рэала» Фларэнтына Перэса. Праз тры гады ён вырашыў поўнасцю прысвяціць сябе трэнерскай рабоце. У 2014 годзе Зідан узначаліў маладзёжную каманду «Рэала», а ў 2016 годзе стаў галоўным трэнерам асноўнага клуба. Пад кіраўніцтвам Зідана «Рэал» тры разы запар выйграў Лігу чэмпіёнаў, у выніку чаго француз стаў адным з самых тытулаваных трэнераў у гісторыі турніру. 31 мая 2018 года Зінедзін Зідан пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Рэала»[5].

11 сакавіка 2019 года Зідан зноў узначаліў «Рэал»[6]. У сезоне 2019/20 разам з клубам стаў чэмпіёнам Іспаніі. 27 мая 2021 года было афіцыйна абвешчана аб сыходзе Зідана з клуба[7].

Крыніцы

правіць
  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Zinédine Zidane // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Philippe J., Fort P. Zidane: The BiographyЛондан: Ebury Press, 2018. — С. 3. — ISBN 978-1-78503-848-8
  4. Philippe J., Fort P. Zidane: The BiographyЛондан: Ebury Press, 2018. — С. 42. — ISBN 978-1-78503-848-8
  5. Зідан пакінуў пасаду галоўнага трэнера "Рэала"
  6. Зидан возглавил «Реал». by.tribuna.com
  7. Зидан покинул "Реал"

Літаратура

правіць
  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.

Спасылкі

правіць