Залман Юдавіч Капыскі

гісторык
(Пасля перасылкі з З. Ю. Капыскі)

Залман Юдавіч (Зіновій Юльевіч) Капыскі (19 студзеня 1916, Віцебск — 14 снежня 1996) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1968).

Залман Юдавіч Капыскі
Дата нараджэння 6 студзеня 1916(1916-01-06) ці 1916[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 1996(1996-12-14) ці 1996[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За абарону Масквы»

Біяграфія

правіць

Скончыў Мінскі інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў у Мінскім аблпланаддзеле, у Інстытуце эканомікі АН БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950—1990 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. Даследаваў гісторыю беларускага феадальнага горада, крыніцазнаўства, гістарыяграфію гісторыі Беларусі.

У манаграфіях «Экономическое развитие городов Белоруссии в ХVI — первой половине ХVII вв.» (1966), «Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в ХVI — первой половине ХVII вв.» (1975) З. Капыскі прааналізаваў становішча 37 дзяржаўных гарадоў і больш за 300 мястэчак. Пры гэтым аўтар памылкова бачыў наяўнасць капіталістычных з'яў у гарадскім рамястве яшчэ ў ХVII ст., што сведчыла аб пэўнай мадэрнізацыі гістарычнага працэсу. Ён лічыў з'яўленне скупшчыкаў рамесных вырабаў, ліхвярства і крэдыту пацвярджэннем генезісу буржуазных адносін[3].

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 12 кастрычніка 2021.
  2. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Белазаровіч…

Літаратура

правіць