К’етыль Янсруд
К'етыль Янсруд | |||||||||||||||||
Грамадзянства | Нарвегія | ||||||||||||||||
Дата нараджэння | 28 жніўня 1985 (39 гадоў) | ||||||||||||||||
Месца нараджэння | |||||||||||||||||
Кар'ера | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клуб | Peer Gynt Alpinklubb | ||||||||||||||||
Статус | траўміраваны (з 6 лютага 2013 года) | ||||||||||||||||
Медалі | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Вынікі | |||||||||||||||||
Кубак свету | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Апошняе абнаўленне: 4 сакавіка 2012 |
К'етыль Я́нсруд (нарв.: Kjetil Jansrud, нар. 28 жніўня 1985, Ставангер) — нарвежскі гарналыжнік, алімпійскі чэмпіён 2014 у супергіганце[1] і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у хуткасным спуску, віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2010 года ў гіганцкім слаламе. Выступае ва ўсіх гарналыжных дысцыплінах.
У Кубку свету К'етыль Янсруд дэбютаваў у 2003 годзе, у студзені 2009 года ўпершыню трапіў на подыум на этапе Кубка свету ў гіганцкім слаламе. Усяго на сённяшні момант мае 10 трапленняў у тройку на этапах Кубка свету, у тым ліку адна перамога ў супергіганце.
Прымаў удзел у Алімпіядзе 2006 года ў Турыне, дзе паказаў наступныя вынікі: 10-е месца ў суперкамбінацыі і сход у гіганцкім слаламе.
На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы заваяваў срэбра ў гіганцкім слаламе, у астатніх дысцыплінах паказаў наступныя вынікі: хуткасны спуск — 31-е месца, супергігант — 12-е месца, суперкамбінацыя — 9-е месца, слалам — 17-е месца.
За сваю кар'еру ўдзельнічаў у двух чэмпіянатах свету, але медалёў у іх не заваёўваў, лепшы вынік — 9-е месца ў суперкамбінацыі на чэмпіянаце свету 2009 года ў Валь-д'Ізерэ.
Выкарыстоўвае лыжы і чаравікі вытворчасці фірмы Atomic.
Перамогі на этапах Кубка свету
правіць№ | Сезон | Дата | Месца | Дысцыпліна |
---|---|---|---|---|
1 | 2011/12 | 4 сак 2012 | Квітф'ель | Супергігант |
Зноскі
Спасылкі
правіць- К'етыль Янсруд — статыстыка на сайце FIS (англ.)