Казуліцкія баі паміж савецкімі партызанскімі атрадамі Клічаўскай ваенна-аператыўнай групы (Клічаўская ВАГ) і нямецкім гарнізонам у в. Казулічы Кіраўскага раёна ў кастрычніку 1943 года і чэрвені 1944 года. Праводзіліся пад кіраўніцтвам штаба Клічаўскай ВАГ.

Казуліцкія баі
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Казуліцкія баі
Казуліцкія баі
Дата кастрычнік; чэрвень 1943; 1944
Месца Казулічы
Вынік знішчэнне нямецкага гарнізона ў горадзе
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 277-ы партызанскі полк
25-ы партызанскі атрад
115-ы партызанскі атрад
278-ы партызанскі атрад
Трэці рэйх Нямецкія акупацыйныя войскі і іх саюзнікаў

Гарнізон (каля 80 паліцэйскіх, 642-і і 2 роты 161-га паліцэйскіх батальёнаў) праводзіў карныя аперацыі супраць савецкіх партызан і цывільнага насельніцтва ў Кіраўскім і Клічаўскім раёнах, ахоўваў шашэйную дарогу МагілёўБабруйск.

Бой у кастрычніку 1943 года правіць

Напярэдадні аперацыі партызаны перакрылі засадамі дарогі на в. Казулічы, сканцэнтраваліся ў лесе на поўначы ад в. Кострычы.

Ноччу 7 кастрычніка яны падышлі да перадавых пастоў і пры падтрымцы мінамётных батарэй падняліся ў атаку. За 1,5 гадзіны бою партызаны падавілі агонь мінамётаў і артылерыйскія гарматы, знішчылі і захапілі ў палон 169 чалавек, штабныя дакументы, шмат зброі і боепрыпасаў, перасоўную радыёстанцыю і абмундзіраванне.

Бой у чэрвені 1944 года правіць

У 1-й палове чэрвеня 1944 года партызаны 277-га палка ў другі раз разграмілі гарнізон. За некалькі гадзін начнога бою яны знішчылі больш за 150 чалавек, узарвалі 2 дзоты, ружэйна-рамонтную майстэрню, 4 склады, 4 аўтамашыны, захапілі зброю.

Зноскі

Літаратура правіць