Казым
Казы́м (руск.: Казы́м[2]) — рака ў Расіі, працякае па тэрыторыі Белаярскага раёна Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, правы прыток ракі Об.
Казым | |
---|---|
руск. Казым | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 659 км |
Басейн | 35 600 км² |
Расход вады | каля 267 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Сібірскія Увалы |
• Вышыня | 150[1] м |
• Каардынаты | 63°10′14″ пн. ш. 71°27′14″ у. д.HGЯO |
Вусце | Об |
• Месцазнаходжанне | Горная Об |
• Каардынаты | 64°06′06″ пн. ш. 66°02′09″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Об → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра |
Раён | Белаярскі раён |
Код у ДВР | 15020100112115300020203 |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 659 км, плошча вадазборнага басейна — 35 600 км². Сярэдні расход вады каля 267[2] м³/с. Рака бярэ пачатак з возера Казымтайлор на Сібірскіх Увалах[1]. Працякае па паўночнай частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Упадае ў рукаў Горная Об двума рукавамі[1]. Даліна моцна забалочаная. Рэчышча звілістае, меандруючае. Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае рака ў пачатку канцы кастрычніка — лістапада, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне мая. Суднаходная на 180 км (ад вусця да пасёлка Верхнеказымскі)[3].
Прытокі Казыма: Лыхма, Атым-Юган, Юргім, Лабат-Юган, Тапры-Юган, Амня, Ун-Вунт-Юган, Ун-Шакр-Юган, Няргі-Юган, Ун-Віс, Кельсі-Юган, Ун-Вош-Юган, Нюрум-Юган, Тунг-Сурт-Юган, Сюнь-Юган, Вуры-Ай-Юган, Юрн-Юш-Ай-Юган і інш.[3]
Зноскі
- ↑ а б в Сурков В. В. Казым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 185. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
правіць- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 185. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)