Казімір Генрыхавіч Цыхоўскі

польскі палітык

Казімі́р Ге́нрыхавіч Цыхо́ўскі (7 снежня 1887, Астравец-Свентакшыскі Радомскай губерні, Расійская імперыя — 26 кастрычніка 1937[1], Масква, СССР) — польскі рэвалюцыянер, старшыня ЦВК Літоўска-Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі, дзеяч Камінтэрна. Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта з ліпеня па верасень 1919 года.

Казімір Генрыхавіч Цыхоўскі
польск.: Kazimierz Cichowski
польск.: Kazimierz Cichowski
Сцяг Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
ліпень 1919 — верасень 1919
Папярэднік Віктар Яркін
Пераемнік Фрыц Кюсэ
Нараджэнне 7 снежня 1887(1887-12-07)
Смерць 26 кастрычніка 1937(1937-10-26) (49 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Род войскаў Інтэнацыянальныя брыгады
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Уступіў у СДКПіЛ у 1907 годзе. Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі далучыўся да бальшавікоў, з ліпеня 1919 года па верасень 1919 года займаў пасаду старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, з лістапада 1917 года стаў намеснікам камісара па польскіх справах у ЦВК Літоўска-Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі. Пазней абраны старшынёй ЦВК ЛітБела. Пасля паражэння ў савецка-польскай вайне, у 1921 годзе стаў членам ЦК КПЗУ.

У 1923 годзе арыштаваны і да 1925 года знаходзіцца ў турме. Абраны членам ЦК Камуністычнай партыі Польшчы. У верасні 1932 года пераязджае ў СССР для працы ў Выканкам Камінтэрна. Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі — у інтэрбрыгадах. У жніўні 1937 года адкліканы ў Маскву і 26 кастрычніка 1937 года расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна.

Зноскі