Фрыц Мацвеевіч Кюсэ
Фрыц Мацве́евіч Кюсэ́ (па іншых дадзеных [1] — Франц) (1888, Курляндская губерня, Расійская імперыя — 1937) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (са снежня 1920 па снежань 1921 года).
Фрыц Мацвеевіч Кюсэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Чарвякоў | ||||||
Папярэднік | Казімір Цыхоўскі | ||||||
Пераемнік | Адольф Гетнер | ||||||
Нараджэнне |
1888 |
||||||
Смерць | 1937 | ||||||
Партыя | ВКП(б) |
Біяграфія
правіцьПасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года абраны членам палкавога салдацкага камітэта.
З мая 1917 года член Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, падтрымліваў сувязь з яго бальшавіцкай фракцыяй.
У 1919—1920 гадах быў камісарам камунальнай гаспадаркі Смаленска.
У ліпені 1920 года вярнуўся ў Мінск, быў членам праўлення саюза работнікаў камунальнай гаспадаркі БССР.
Са снежня 1920 па снежань 1921 года займаў пасаду старшыні Мінскага гарадскога савета.
Член ЦБ КП(б)Б і ЦВК БССР у 1920—1921 гадах.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4, стар. 323
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.