Казімір Кулак (26 сакавіка 1896 — 19 студзеня 1989), каталіцкі святар заходняга абраду, доктар тэалогіі, рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр, педагог, актывіст беларускага студэнцкага руху міжваеннага дваццацігоддзя, прыхільнік беларускага вуніяцтва.

Казімір Кулак
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар
Месца працы
Нараджэнне 26 сакавіка 1896(1896-03-26)
Смерць 19 студзеня 1989(1989-01-19) (92 гады)
Пахаванне

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў в. Кудзераўшчына[pl] Сакольскага павета Гарадзенскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Вікенцій і Разалія (з дому Фалевічаў) Кулакі.

Скончыў Дуброўскае вышэйшае пачатковае вучылішча (7 чэрвеня 1914 года). З 1915 года — клерык Віленскай духоўнай семінарыі. Пасвячоны ў святары 30 мая 1920 года. З 1923 года служыў вікарыем у парафіі Трокі і адначасова выкладаў Закон Божы ў мясцовай школе. З беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам звязаны з часоў вучобы ў Віленскай семінарыі. Вучыўся ў папскім Усходнім інстытуце ў Рыме, дзе ў 1927 годзе паспяхова абараніў доктарскую працу на тэму «Псіхалогія вяртання да каталіцтва Мялеція Сматрыцкага, біскупа Полацкага». Пад час вучобы ў Рыме падараваў Папскай бібліятэцы ў Ватыкане «Гісторыю беларускай (крыўскай) кнігі» В. Ластоўскага. Перапісваўся з беларускім святаром Уладзіславам Талочкам.

У лістах да Вацлава Ластоўскага палемізаваў у сувязі з прапановай апошняга «стварыць сваю ўласную веру». Пасля вучобы вярнуўся ў Пінскую дыяцэзію, дзе працаваў прафесарам рускай мовы ў мясцовай духоўнай семінарыі. Кіраваў уніяцкім сектарам. У 1933 годзе — у Варшаве: выконваў абавязкі сакратара біскупа Міколы Чарнецкага. Прадстаўлены ў Ватыкане як кандыдат у папскія прэлаты, аднак прэлатуры не атрымаў.

Магчыма, не апошнюю ролю ў гэтай справе адыгралі дзве істотныя акалічнасці: прыхільнасць да ўніяцтва і паслядоўная падтрымка беларускага нацыянальна-рэлігійнага руху. У 1940-я гады праводзіў душпастырскую дзейнасць у Ляндварове і Тургелях Троцкага дэканата. Арыштоўваўся нямецкімі ўладамі.

Памёр у Ляндварове, там жа быў пахаваны.

Спасылкі правіць