Казімір Рыбалтоўскі
Казімір Рыбалтоўскі (1909 — 24 ліпеня 1943) — каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.
Казімір Рыбалтоўскі | |
---|---|
Нараджэнне | 1909 |
Смерць | 24 ліпеня 1943 |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з беларускай каталіцкай сям’і.
Скончыў у 1923 годзе Ніжэйшую духоўную семінарыю ў Наваградку, у 1929 годзе — Брэсцкую гімназію, пасля Пінскую духоўную семінарыю. Зацікавіўся ўніяцкім рухам, удзельнічаў у II, III, IV уніяцкіх канферэнцыях у 1931—33 гадах у Пінску. Прыняў сакрамэнт святарства ў 1935 годзе. У 1936 годзе прызначаны вікарыем касцёла св. Апосталаў Пятра і Паўла ў в. Камень Валожынскага павета. Паводле некаторых звестак, таксама служыў у парафіі Св. Міхала Арханёла ў мястэчку Івянец.
У жніўні-верасні 1941 года пераехаў у Мінск. З ксяндзом Дз. Мальцом наладжваў душпастырскую дзейнасць. Пасля арышту С. Глякоўскага і Дз. Мальца выехаў з Мінска ў Камень. Загінуў падчас карнай аперацыі «Герман» летам 1943 г. у Налібоцкай пушчы. Расстраляны немцамі за душпастырскую дзейнасць, якую здзяйсняў у адносінах да мясцовага насельніцтва і жаўнераў АК.
Літаратура
правіць- Маракоў, Л. Рыбалтоўскі Казімір // Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 355-356. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.
Спасылкі
правіць- Электронная Энцыкляпэдыя. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст. Рыбалтоўскі Казімір .
- Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991. Том II. РЫБАЛТОЎСКІ Казімір .
- Юры ТУРОНАК. ТРАГІЗМ І ЗАГАДКАВАСЦЬ ЛЁСАЎ // Наша вера. — 1996. — № 1(2) .