Казімір Францавіч Пушчын
Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі
Казімір Францавіч Пушчын (1908, вёска Пціч, Петрыкаўскі раён — 11 студзеня 1961) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці.
Казімір Францавіч Пушчын | |
---|---|
Дата нараджэння | 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 1961 |
Грамадзянства | |
Званне | капітан[1] |
Камандаваў | 121-я партызанская брыгада імя А. Ф. Брагіна |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьЧлен КПСС з 1928 года. З 1928 года на камсамольскай рабоце ў Азарычах і Калінкавічах, з 1937 года на гаспадарчай рабоце. З чэрвеня 1941 года ў Чырвонай Арміі. У партызанах з ліпеня 1942 года: камандзір групы, з лістапада 1942 атрада, у кастрычніку 1943 — ліпені 1944 гадоў камандаваў 121-й партызанскай брыгадай імя А. Ф. Брагіна. З 1944 года намеснік старшыні Мінскага райвыканкама, старшыня Уздзенскага райвыканкама, з 1956 года начальнік упраўлення Мінскага аблвыканкама. Дэпутат ВС БССР з 1947 года.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
правіць- Пущин Казимир Францевич у праекце выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Беларусі «Партизаны Беларуси» (руск.)