121-я партызанская брыгада імя А. Ф. Брагіна

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

121-я партызанская брыгада імя А. Ф. Брагінапартызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Любанскага, Старобінскага, Акцябрскага, Глускага, Капаткевіцкага, Петрыкаўскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (527 партызан, 5 атрадаў і 1 кавалерыйскі эскадрон) злучылася з Чырвонай Арміяй.

121-я партызанская брыгада імя А. Ф. Брагіна
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Мінскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 527 партызан (02.07.1944)
Дыслакацыя Любанскі, Старобінскі, Акцябрскі, Глускі, Капаткевіцкі, Петрыкаўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры К. Ф. Пушчын

Склад правіць

  • атрад імя Гастэлы;
  • атрад імя Заслонава;
  • атрад імя Панфілава;
  • атрад імя Дзяніса Давыдава;
  • атрад імя Сыцько[1];
  • кавалерыйскі эскадрон імя Даватара.

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

Камісар правіць

Начальнік штаба правіць

  • М. П. Шардыка

Гісторыя правіць

Партызаны праводзілі аперацыі на варожых камунікацыях, на ўчастку КапцэвічыМікашэвічы падарвалі больш за 700 рэек. Атрад імя Гастэлы ўдзельнічаў у падрыве чыгуначных мастоў цераз рэкі Пціч і Бобрык (лістапад і снежань 1942 года), у разгроме гарнізона ў вёсцы Ламавічы Акцябрскага раёна. У верасні 1942 — студзені 1943 гадоў падарвалі 12 эшалонаў, разбурылі 10 км чыгуначнага палатна, 27—28 чэрвеня 1944 года разам з 100-й брыгадай імя С. М. Кірава, 258-й брыгадай імя В. У. Куйбышава, 161-й брыгадай імя Р. І. Катоўскага захапілі і ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі пераправу цераз раку Пціч.

Памяць правіць

У 1976 годзе ў пасёлку Дварэц Любанскага раёна ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. названы ў гонар камісара атрада імя Гарбачова 25-й партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі І. В. Сыцько, які загінуў у баі

Літаратура правіць