Ламавічы
Ламаві́чы[2] (трансліт.: Lamavičy, руск.: Ломовичи) — аграгарадок у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ламавіцкага сельсавета.
Аграгарадок
Ламавічы
| ||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьУ 20 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 195 км ад Гомеля, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Транспартная сетка
правіцьПраз вёску праходзіць дарога Акцябрскі — Курын — Граб’ё, якая прымыкае да аўтамабільнай дарогі Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя
правіцьПланіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой далучаюцца з поўдня — два і з поўначы адзін завулак. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У 1989 годзе пабудавана 50 цагляных хат, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Цэнтр сельскагаспадарчага ДП «Ламавічы», малочнатаварная ферма, машынна-трактарны двор, зернесушыльны комплекс, зернепляцоўка. Лясніцтва, аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом народнай творчасці, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, лазня, 2 крамы.[3]
Гісторыя
правіцьПа пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XVIII стагоддзя як вёска ў казённым маёнтку Граб’ё, у Мазырскім павеце Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я годы. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
Падчас знаходжання ў вёсцы польскіх войскаў у 1920 годзе ў наваколлях дзейнічаў партызанскі атрад К. П. Арлоўскага. У 1921 годзе адкрыта школа. З 5 мая 1929 года цэнтр Ламавіцкага сельсавета Азарыцкага, з 8 ліпеня 1931 года Парыцкага, з 12 лютага 1935 года Даманавіцкага, з 28 чэрвеня 1939 года Акцябрскага, з 25 снежня 1962 года Светлагорскага, з 30 ліпеня 1966 года адноўленага Акцябрскага раёнаў. Да 26 ліпеня 1930 года і з 21 чэрвеня 1935 года да 20 лютага 1938 года — у Мазырскай акрузе, з 20 лютага 1938 года ў Палескай, з 20 верасня 1944 года ў Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года — у Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас імя А. Р. Чарвякова, працаваў паравы млын з лесапільняй. Пачатковая школа ў 1930-я годы ператворана ў сямігадовую.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 42 двары, забілі 157 жыхароў. У лістападзе 1943 года партызаны атрадаў імя А. Ф. Каваленка, «Смерць фашызму», «За Радзіму», «Чырвоны Кастрычнік» 123-й партызанскай брыгады, імя М. Ф. Гастэла 225-й партызанскай брыгады разграмілі нямецкі гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы. 73 жыхары загінулі на фронце.
У склад Ламавіцкага сельсавета да 1942 года ўваходзілі вёска Селішча, цалкам спаленая нямецкімі акупантамі разам з жыхарамі (знішчана 29 двароў і 95 жыхароў; пасля вайны не адноўлена, ушанавана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»); вёска Смаловіца (спалена нямецкімі акупантамі, не адноўлена); вёска Смуга, цалкам спаленая нямецкімі акупантамі разам з жыхарамі (знішчана 30 двароў і 175 жыхароў, у тым ліку 95 дзяцей; пасля вайны не адноўлена, ушанавана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»); вёска Харомная (спалена нямецкімі акупантамі, не адноўлена); да 1981 года вёска Глебава Паляна (зараз не існуе).
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2011 год — 166 гаспадарак, 441 жыхар.
Дынаміка
правіць- 1795 год — 18 двароў.
- 1857 год — 22 двары, 179 жыхароў.
- 1897 год — 72 двары, 453 жыхары (паводле перапісу).
- 1908 год — 104 двары, 726 жыхароў.
- 1916 год — 125 двароў, 766 жыхароў.
- 1925 год — 136 двароў.
- 1940 год — 160 двароў.
- 1959 год — 550 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 202 двары, 509 жыхароў.
- 2004 год — 174 гаспадаркі, 468 жыхароў.
Вядомыя выхадцы
правіць- М. В. Гершман — заслужаны працаўнік культуры Беларусі.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Аграгарадок Ламавічы Архівавана 19 ліпеня 2011.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ламавічы