Казімір Генрыхавіч Цыхоўскі
Казімі́р Ге́нрыхавіч Цыхо́ўскі (7 снежня 1887, Астравец-Свентакшыскі Радомскай губерні, Расійская імперыя — 26 кастрычніка 1937[1], Масква, СССР) — польскі рэвалюцыянер, старшыня ЦВК Літоўска-Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі, дзеяч Камінтэрна. Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта з ліпеня па верасень 1919 года.
Казімір Генрыхавіч Цыхоўскі польск.: Kazimierz Cichowski | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Kazimierz Cichowski | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Віктар Яркін | ||||||
Пераемнік | Фрыц Кюсэ | ||||||
Нараджэнне |
7 снежня 1887 |
||||||
Смерць |
26 кастрычніка 1937 (49 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Род войскаў | Інтэнацыянальныя брыгады | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУступіў у СДКПіЛ у 1907 годзе. Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі далучыўся да бальшавікоў, з ліпеня 1919 года па верасень 1919 года займаў пасаду старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, з лістапада 1917 года стаў намеснікам камісара па польскіх справах у ЦВК Літоўска-Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі. Пазней абраны старшынёй ЦВК ЛітБела. Пасля паражэння ў савецка-польскай вайне, у 1921 годзе стаў членам ЦК КПЗУ.
У 1923 годзе арыштаваны і да 1925 года знаходзіцца ў турме. Абраны членам ЦК Камуністычнай партыі Польшчы. У верасні 1932 года пераязджае ў СССР для працы ў Выканкам Камінтэрна. Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі — у інтэрбрыгадах. У жніўні 1937 года адкліканы ў Маскву і 26 кастрычніка 1937 года расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Зноскі
- ↑ Сахараўскі цэнтр. Мартыралог. (руск.)