Адкрыць галоўнае меню
Горад
Казімір
Герб
Герб
Краіна
Статус
Рэгіён
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Слабада
Горад з
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Гады існавання
1643 — 1655
Суаднясенне з
сучасным паселішчам
Рака
Казімір на карце Рэч Паспалітая
[[image:|310px|Казімір (горад) (Зямля)]]
Казімір (горад)

Казі́мір — колішні горад, існаваў (1643—1655) у Бабруйскім старостве Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, Рэч Паспалітая.

Асноўныя звесткіПравіць

Як сведчыць дакумент — прывілей каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай Цэцыліі Рэнаты Габсбург, горад быў утвораны з паселішча Слабада ў Бабруйскім старостве, і ад часу ўтварэння меў магдэбургскае права.

Прывілей выявіў і апублікаваў доктар гістарычных навук С. Я. Рассадзін (г. Мінск). Паводле яго высноў, горад размяшчаўся на месцы сучаснай в. Каралева Слабада–2 (Краснаўскі сельскі Савет, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць). Быў названы, верагодна, ў гонар сына Цэцыліі Рэнаты — Жыгімонта Казіміра Вазы (16401647)[1]. Мясцовасць знаходзіцца на Цэнтральна-Бярэзінскай раўніне, на правым, высокім беразе р. Бярэзіна. Адлегласць да г. Бабруйска (зараз Магілёўскай вобласці) — 22 км.

Разбураны падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 16541667. Археалагічныя раскопкі з 2006.

2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь тэрыторыі былога горада нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэгіянальнага значэння[2].

Зноскі

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • РАССАДЗІН, С. Я.; МІХАЛЬЧАНКА, А. М. Гарадскі пасёлак Парычы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці / С. Я. РАССАДЗІН, А. М. МІХАЛЬЧАНКА // Гербы и сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мн., 2005.
  • КАВАЛЕНКА, А. У. Дзве экспедыцыі // Светлагорскія навіны. 2006. № 109. С. 3.
  • ЕРМАКОЎ М. Былое існаванне горада Казіміра набывае рэальнасць // Белорусская нива. 2006. 5 октября.
  • МІХАЛЕНКА, І. Сумна тут не будзе! // Светлагорскія навіны. 2009. 20 жніўня. (Аб археалагічных раскопках у Каралевай Слабадзе-2.)
  • РОМАНЦОВ В. На Светлогорщине найден старинный город // Ранак-плюс. 2006. № 34. (23.08.2006.) (руск.) 
  • РОМАНЦОВ В. Казимир: возвращение затерянного города // Ранак-плюс. 2006. № 35. (31.08.2006.) (руск.) 
  • РОМАНЦОВ В. Город Казимир найден! // Ранак-плюс. 2006. № 36. (07.09.2006.) (руск.) 
  • РАМАНЦОЎ В. Януш Радзівіл быў у Казіміры // Ранак-плюс. 2008. № 26.
  • УСЦІНАЎ Р. Хто шукае — той заўжды знойдзе // Ранак-плюс: светлагорская газета. 2009. № 34. С. 5.

СпасылкіПравіць

2006Правіць

2007Правіць

2008Правіць

2009Правіць