Малукскі, таксама чырвонахохлы какаду (Cacatua moluccensis, сін. Plyctolophus moluccensis) — птушка сямейства какаду.

Какаду малукскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cacatua moluccensis Gmelin, 1788

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554841
NCBI  136504

Апісанне

правіць

Даўжыня цела — 46-52 см, сярэдняя маса — 850 г; самкі крыху буйнейшыя за самцоў. Афарбоўка апярэння белая, на галаве, шыі, грудзях і бруху бледна-ружовае адценне. Падхвосце аранжава-жоўтае. Падкрыллі аранжава-ружовыя. Даўжыня чубка — прыкладна 15 см. Вонкавыя пёры белыя, унутраныя чырвона-аранжавыя. Лапы цёмна-шэрыя. Дзюба чорна-шэрая. Кольцы вакол вачэй без пёраў, белага колеру з сіняватым адценнем. Самец і самка маюць аднолькавую афарбоўку. Радужка ў самца чорная, у самкі карычневая. Гэты прыкмета робіцца заўважнай на чацвёртым годзе жыцця.

Эндэмік Інданезіі. Жыве на паўднёвых Малукскіх астравах Серам і Амбон, яшчэ на двух невялікіх астравах Сапаруа і Харуку, верагодна, вымер. Большая частка папуляцыі распаўсюджана на Сераме, дзе месцамі гэта звычайная птушка (напрыклад, нацыянальным парку Манусела). У 1990-я гады колькасць какаду скарацілася на 20-40 % і, па дадзеных Міжнароднага саюза аховы прыроды на сярэдзіну 2010-х гадоў, працягвае скарачацца з прычыны незаконнага адлову і гандлю. Іншыя фактары, якія негатыўна адбіваюцца на папугаях: камерцыйная высечка лясоў, урбанізацыя і ўзвядзенне ліній электраперадач, у выніку якіх прыродныя месцы пасялення гэтых птушак памяншаюцца ў памерах і падвяргаюцца фрагментацыі.

Спосаб жыцця

правіць

Засяляюць вільготныя трапічныя лясы, забалочаныя лясы, узлескі, высечкі з невялікімі групамі дрэў, мангравыя зараснікі, какосавыя насаджэнні, прыбярэжныя зоны, да вышыні 1000 м над узроўнем мора. Трымаюцца парамі, дробнымі і вялікімі зграямі (ад 20 асобін). Аддаюць перавагу высокім дрэвам. Начуюць групамі да 16 птушак. Асцярожныя, у выпадку небяспекі хутка ляцяць. Найбольш актыўныя раніцай і позна днём. Сілкуюцца насеннем, пладамі (у тым ліку зялёнымі какосавымі арэхамі), ягадамі, арэхамі, насякомымі і іх лічынкамі. Можа адной лапай трымаць ежу, а дзюбай адломваць ад яе кавалкі. Падчас дажджу купаюцца, вісячы ўніз галавой і расправіўшы крылы.

Літаратура

правіць
  • Какаду́ // Животные в доме Энциклопедия / Редкол.: В. Г. Гребцова и др.. — М. : Большая рос. энцикл., 1994. — С. 105—106. — 304 с. ил.; 27. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-118-1.

Спасылкі

правіць