Каленік Мішкавіч — крамянецкі баярын, набліжаны вял.кн. Свідрыгайлы.

Каленік Мішкавіч
Партрэт
Дзеці Тышка Каленіковіч і Q30328724?

Радца Свідрыгайлы, з 1434 староста звянігародскі (цяпер гарадзішча на р. Непаладзь супраць с. Спаскае Арлоўскага р-на Арлоўскай вобл. Расіі) і пуціўльскі. Прывілеям ад 17.10.1437, выдадзеным у Кіеве, атрымаў ад Свідрыгайлы за верную службу многія маёнткі ў Кіеўскай зямлі і на Валыні, у т.л. слабоды пад Жытомірам.

Меў сыноў Сеньку, Івашку, Гетаўта-Андрэя, Акушку, Дзебру, Тышку і дачку (жонка Рамана Івашкавіча Волкавіча, яе ўнук Іван Гарнастай падтрымліваў родзічаў пры двары, спрыяў узвышэнню Тышкевічаў).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Uruski, S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 1-15. — Warszawa, 1904—1938.