Калібія, Грошык, Шалягоўка[1] (Collybia) — род (паводле сучасных класіфікацый некалькі блізкіх родаў) шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства радоўкавых.

Калібія

Collybia cookei
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Collybia (Fr.) Staude, 1857

Тыпавы від

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5624
EOL  16740
MB  17339

Апісанне

правіць

Шапна пукатая, з загнутым краем, потым распасцёртая, гладкая, рознага колеру. Пласцінкі прырослыя да ножкі. Ножка голая або апушаная. Споры падоўжаныя, гладкія, у масе белыя да крэмава-ружовых.

Пашырэнне

правіць

Вядома каля 40 відаў, пашыраных у Еўропе, Азіі (Японія), Афрыцы, Амерыцы, Аўстраліі. У Беларусі адзначана 10 відаў.

Сапратрофы. Растуць на лясным подсціле, пнях, ламаччы, глебе, часта вялікім групамі.

Некаторыя ядомыя.

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура

правіць