Калінінскі сельсавет (Веткаўскі раён)

Калі́нінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Тарасаўка.

Калінінскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Веткаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Тарасаўка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 11 жніўня 1993

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Калініна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Дубаваложскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дубовы Лог. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Рудня-Споніцкага і Тарасаўскага сельсаветаў, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тарасаўка[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Веткаўскага раёна. У 1987 годзе скасаваны пасёлак Малая Тарасаўка[2]. 27 жніўня 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сівінскага сельсавета і частка скасаванага Барталамееўскага сельсавета. 11 жніўня 1993 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Веткаўскага гарсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня, 25 лютага і 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.