Камень (гарадзішча)

Камень — археалагічны помнік у аграгарадку Камень Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка, каля развілкі дарог, на высокім (да 15 м ад асновы) крутым узгорку на беразе возера Каменскае.

Гарадзішча
Камень
55°00′46″ пн. ш. 28°53′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Камень
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000510шыфр 213В000510
Map

Апісанне правіць

Абследавалі ў 1956—1957 гадах Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў, у 1981 годзе Ю. А. Заяц. Культурны пласт 0,8-1 м. Знойдзена ляпная і ганчарная кераміка. Гарадзішча было заселена двойчы: не пазней VI—VIII стст. і ў XII—XIII стст. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура правіць

  • Гарадзішчы Лепельскага раёна // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.]; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 1999. — С. 24-29.
  • Лепельскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 173—175.
  • Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 271—286.