Камянецкі дзяцінец

Камянецкі дзяцінец — драўляны дзяцінец у горадзе Камянец, заснаванага па загадзе валынскага князя Уладзіміра Васількавіча ў 1276 годзе. Ад умацаванняў захавалася толькі знакамітая Камянецкая вежа 1280-х гадоў пабудовы, якая адносіцца да вежаў валынскага тыпу.

Крэпасць
Камянецкі дзяцінец
52°24′17″ пн. ш. 23°49′08″ у. д.HGЯO
Краіна
Map

Паводле Іпацьеўскага летапісу, Камянец быў «ссечаны» майстэрскім горадабудаўніком Алексай, пасланым Уладзімірам Васількавічам для ўмацаванняў паўночных межаў княства і процідзеяння набегам літоўцаў. Алекса не толькі паставіў горад, але і перад гэтым абраў месца на левым беразе ракі Лясной, на якім ён будзе пабудаваны і якое, як абвяшчае летапіс, вельмі палюбілася князю. У дзядзінцы пасля знаходзіўся княскі церам. Неўзабаве пачалося ўзвядзенне Камянецкай вежы вышынёй 30 м, якая дазваляла весці абстрэл найбольш небяспечнага ўчастка каля брамы. Дзякуючы сваёй добрай захаванасці цагляная і круглая ў плане (з дыяметрам 13,5 м) вежа займае выключнае месца сярод помнікаў архітэктуры Беларусі як узор старажытнарускага абароннага дойлідства XIII стагоддзя.

Камянецкі дзяцінец меў невялікую плошчу (больш за 1 га) і насельніцтва 300—500 чалавек. Яго атачалі ахоўны роў, запоўнены вадой, і земляны вал з размешчанымі на ім драўлянымі ўмацаваннямі.

Пры абследаванні старажытнага гарадзішча ў 1970 годзе П. Ф. Лысенка знайшоў ганчарную старажытнарускую кераміку XIII—XIV стагоддзяў, шыферную прасліцу, абломкі шкляных бранзалетаў. Магчыма, умацаванні Камянца ўзводзіліся не на пустым месцы, а на больш старажытным паселішчы.

Літаратура правіць

  • Куза А. В. Древнерусские городища X—XIII вв. Свод археологических памятников / Ред. А. К. Зайцев. Российский гуманитарный научный фонд.. — М.: Христианское издательство, 1996. — С. 155.