Каміла (каралева-кансорт Вялікабрытаніі)

Каміла Размары Маўнтбетэн-Віндзар, нарожданая Шанд (англ.: Camilla Rosemary Mountbatten-Windsor); 17 ліпеня 1947, Лондан) — каралева-кансорт Злучанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, а таксама дзяржаў Садружнасці, другая жонка (з 9 красавіка 2005) караля Карла ІІІ.

Каміла Розмары Маўнтбетэн-Віндзар
англ.: Camilla Rosemary Mountbatten-Windsor
Каралева-кансорт Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
з 8 верасня 2022
Папярэднік Лізавета Боўз-Лаян
Нараджэнне 17 ліпеня 1947(1947-07-17)[1][2][…] (76 гадоў)
Род Віндзорская дынастыя
Імя пры нараджэнні брыт. англ.: Camilla Rosemary Shand[3][4]
Бацька Bruce Shand[d][5][6]
Маці Rosalind Cubitt[d][5][6]
Муж Andrew Parker Bowles[d][7][6][…] і Карл III[7][6][…]
Дзеці Tom Parker Bowles[d][6] і Laura Lopes[d][6]
Веравызнанне Царква Англіі
Член у
Адукацыя
Дзейнасць актывіст, філантроп, арыстакратка, сакратар
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Сайт royal.uk/the-queen (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Народжаная Шанд (англ.: Camilla Shand). З дваранскага роду, дачка Бруса Шанда, маці — народжаная К’юбіт. Каміла была ў блізкіх адносінах з прынцам Чарлзам яшчэ напачатку 1970-х, аднак яе кандыдатура як нявесты не задаволіла яго бацькоў. З 1973 па 2005 была вядомая як Каміла Паркер-Боўлз (англ.: Camilla Parker-Bowles, прозвішча па першым мужу Эндру Паркер-Боўлзу, з якім яна развялася ў 1995). Адносіны з Чарлзам пасля яго шлюбу з Дыянай Спенсер у 1980-я гады аднавіліся, што стала адной з прычын расставання прынца і прынцэсы Уэльскай.

Чарлз і Каміла ажаніліся ў 2005 г., праз 9 і 10 гадоў адпаведна пасля разводу са сваімі першымі сужэнцамі (на той час Дыяны не было ў жыцці, яна загінула ў 1997 г.; першы муж Камілы Эндру жыве і цяпер). Цырымонія шлюбу Чарлза і Камілы была пазбаўлена пышнасці і размаху. У лютым 2005 іх шлюб быў зарэгістраваны ў муніцыпальным дэпартаменце Віндзара. Каралева пры гэтым не прысутнічала. Момантам замірэння для адносін у каралеўскай сям’і стала царкоўнае блаславенне, атрыманае сужэнцамі ў царкве Св. Георга Віндзорскага замка ад арцыбіскупа Кентэрберыйскага. Самы доўгі раман у гісторыі брытанскай манархіі атрымаў шчаслівы канец.[8]

Каміла мае ўсе тытулы, якія адпавядаюць тытулам мужа, якія ён атрымаў пры нараджэнні (герцагіня Корнуальская англ.: Duchess of Cornwall — у Англіі і Ротсейская англ.: Duchess of Rothesay — у Шатландыі, і інш.).

У герцагіні Корнуальскай двое дзяцей ад першага шлюбу з Эндру Паркер-Боўлзам — Том Паркер-Боўлз (нар. 1974) і Лора Лопес (народжаная Паркер-Боўлз) (нар. 1978). У Камілы пяцёра ўнукаў: Лола (нар. 2007) і Фрэдзі (28 лютага 2010) — дзеці Тома; Эліза (16 студзеня 2008), блізняты Гус і Луіс (30 снежня 2009) — дзеці Лоры.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Camilla, duchess of Cornwall // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Nast C. Camilla: The Controversial Figure Who May Become Queen — 2022. Праверана 16 лютага 2024.
  4. A história de idas e vindas de príncipe Charles e duquesa Camilla — 2020. Праверана 16 лютага 2024.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage
  6. а б в г д е Kindred Britain
  7. а б CBS NewsCBS Broadcast Center: 1927. Праверана 4 красавіка 2020.
  8. Ал. А. Громыко. Великобритания эпохи реформ. — М., 2007.
  9. Queen's Printer (9 April 2012). The Duchess of Cornwall appointed to the Royal Victorian Order. Прэс-рэліз. Праверана 9 April 2012.
  10. "Diamond Jubilee: Charles and Camilla on Papua New Guinea tour". BBC. 3 November 2012.

Спасылкі правіць