Камітас
Каміта́с (арм.: Կոմիտաս; сапраўднае імя Сагамо́н Гево́ркавіч Сагаманя́н, арм.: Սողոմոն Գևորգի Սողոմոնյան; 8 кастрычніка 1869, мястэчка Куціна, Турцыя — 22 кастрычніка 1935) — армянскі кампазітар, фалькларыст, спявак, харавы дырыжор, музычны дзеяч; заснавальнік армянскай класічнай музыкі, нацыянальнай школы спеваў і навуковай музычнай этнаграфіі.
Камітас | |
---|---|
арм.: Կոմիտաս | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 26 верасня (8 кастрычніка) 1869[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка 1935[3][4][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, музычны этнограф, музыказнавец, спявак, дырыжор, хормайстар, музычны педагог, vardapet, фалькларыст |
Пеўчы голас | барытон |
Інструменты | вакал |
Жанры | Armenian folk music[d] |
Выхаванцы | Vardan Sargsyan[d] |
կոմիտաս.հայ | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццё
правіцьМузыцы вучыўся ў Эчміядзінскай духоўнай семінарыі таксама ў М. Екмаляна ў Тбілісі (1895). У 1896—99 у Берліне, дзе скончыў прыватную кансерваторыю Р. Шміта і ўніверсітэт. Узначальваў музычныя класы і арганізаваны ім хор Эчміядзінскай акадэміі. Майстар харавой поліфаніі. Збіраў і даследаваў музычны фальклор. З-за канфлікту з царкоўнымі ўладамі ў 1910 пераехаў у Стамбул, з 1919 жыў у Парыжы. Апошнія 20 гадоў жыцця пакутаваў ад цяжкай душэўнай хваробы.
Дзейнасць
правіцьКамітас збіраў і даследаваў музычны фальклор (запісаў больш за 3000 армянскіх, курдскіх, персідскіх, турэцкіх народных песень).
Яго творчасць адыграла вялікую ролю ў фарміраванні нацыянальнай кампазітарскай школы. Аўтар фартэпіянных мініяцюр і іншых інструментальных п'ес.
Выданні твораў
правіць- Собр. соч. Т. 1—6. Ереван, 1969—82.
Зноскі
- ↑ а б в г д Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
- ↑ а б в Հայկական համառոտ հանրագիտարան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990. — Т. 2.
- ↑ Комитас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Komitas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Комитас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Камітас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 529.
- Шавердян А. И. Комитас и армянская музыкальная культура. Ереван, 1956.
- Геодакян Г. Ш. Комитас. Ереван, 1969.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камітас