Канадскі бальзам

Канадскі бальзам — бальзам, які атрымліваюць з піхты бальзамічнай, што расце на поўначы ЗША і Канады. Жоўтага ці зяленаватага колеру. Мае 15-25 % эфірных алеяў, якія пры захоўванні выпараюцца, застаецца цвёрдая празрыстая смала. Пры растварэнні смалы ў ксілоле атрымліваюць клей — аптычны цэмент, які выкарыстоўваюць у оптыцы і мікраскапічнай тэхніцы.

Літаратура правіць