Канаплянка (возера)

Канапля́нка — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, ў басейне ракі Обаль, за 26 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Роўнае. Размешчана на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Казьянскі.

Канаплянка
Морфаметрыя
Даўжыня 0,58 км
Шырыня 0,21 км
Плошча 0,11 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,38 км
Басейн
Плошча вадазбору 3,42 км²
Упадаюць 2 ручаі
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Канаплянка (Беларусь)
Канаплянка
Канаплянка
Канаплянка (Віцебская вобласць)
Канаплянка
Канаплянка
Map

Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,58 км, найбольшая шырыня 0,21 км. Даўжыня берагавой лініі 1,38 км. Плошча вадазбору 3,42 км².
Катлавіна Канаплянкі выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, пад хмызняком. Берагавая лінія умерана звілістая. Берагі пераважна нізкія і месцамі забалочаныя. Да паўночна-заходняга берага прымыкае забалочаная пойма. Зарастае слаба. У возера ўпадаюць 2 ручаі.

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 470.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Шумилинский район: карта. Шумилино: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2014. — 2 500 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)

Спасылкі

правіць