Канапля́нка (Carduelis cannabina) — пеўчая птушка сямейства ўюрковых атрада вераб'інападобныя.

Канаплянка

Самец у шлюбным уборы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carduelis cannabina (Linnaeus, 1758)

Сінонімы
  • Acanthis cannabina
  • Cannabina cannabina
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  559043
NCBI  160757
EOL  1050640
Carduelis cannabina cannabina

Знешні выгляд правіць

Даўжыня цела 13—16 см, крыла — 7,2—8,6 см, размах крылаў 22—26 см; маса 19—22 г. У вясновым апярэнні у самца цемя, лоб і грудка чырвонага колеру, верхні бок цела бураваты, брушка і бакі белыя. Самка па афарбоўцы падобная да самца, але ў апярэнні ў яе адсутнічае чырвоны колер.

Пашырэнне правіць

Пашырана ў Еўразіі, Паўночна-Заходняй Афрыцы. На Беларусі звычайны пералётны від, на поўдні і ў цэнтральнай частцы часам зімуе. Жыве ў садах, на ўзлесках, лугах. У перыяд гнездавання трымаюцца парамі, у іншы час чародамі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Нясуць 3-7 яек. Кормяцца насеннем травяністых раслін.

Літаратура правіць