Канахі

вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Канахі́[1] (трансліт.: Kanachi, руск.: Канахи) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мёрскага сельсавета.

Вёска
Канахі
Цэнтральная вуліца
Цэнтральная вуліца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 69 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2152
Аўтамабільны код
2
СААТА
2233821105
Канахі на карце Беларусі ±
Канахі (Беларусь)
Канахі
Канахі (Віцебская вобласць)
Канахі

Гісторыя правіць

У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Чарасы, пазней у складзе гміны Мёры Дзісенскага (з 1926 года Браслаўскага) павета Віленскага ваяводства[2]. Да 17 снежня 1971 года вёска знаходзілася ў падпарадкаванні Мёрскага пассавета[3], да 8 красавіка 2004 года ўваходзіла ў склад Дварнасельскага сельсавета[4].

Вёска знакаміта тым, што ад яе вядзе экасцежка да балота Мох даўжынёй 1,5 км. Балота Мох — адно з самых буйных вярхоўных балотаў у Беларусі.

З 5 ліпеня 2014 года адкрылася экасцежка «Азераўкі». Будаўніцтва цягнулася год. Экасцежку зрабілі за грошы ПРААН, Еўрасаюза і мясцовых уладаў, уклаўшы каля 120 000 долараў. Ехаць да балота давядзецца не па трасе, а па вясковай дарозе праз вёску Канахі. Апошні адрэзак у кіламетр-два лёгка прайсці і праехаць летам, але толькі ў гумовіках — вясной. Сама сцежка — драўляны насціл, па баках — трава, дробнае кустоўе, невысокія балотныя дрэўцы.

Насельніцтва правіць

  • 1921 год — 218 жыхароў, 38 двароў[5].
  • 1931 год — 238 жыхароў, 41 двор[6].

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 41.
  6. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 8

Літаратура правіць

Спасылкі правіць