Канстанцін Ільіч Дамарад
Канстанцін Ільіч Дамарад (7 лістапада 1918, в. Языль, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Старадарожскі раён — 11 кастрычніка 2001) — беларускі гісторык.
Канстанцін Ільіч Дамарад | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лістапада 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 кастрычніка 2001 (82 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя Беларусі перыяду Другой сусветнай вайны |
Месца працы | Мінскі аблвыканкам, Мінскі радыётэхнічны інстытут, Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ, Інстытута гісторыі АН Беларусі |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна |
Узнагароды |
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1949 г.). Кандыдат гістарычных навук (1955 г.). Тэма дысертацыі: «Борьба Компартии за коллективизацию сельского хозяйства западных областей Белоруссии накануне Великой Отечественной войны (сентябрь 1939 — июнь 1941 гг.)».
У перыяд Другой сусветнай вайны ў 1941—1943 гг. у органах ваеннай разведкі і контрразведкі Заходняга фронту. З жніўня 1943 г. у складзе аператыўнай групы ЦК КП(б)Б у тыле ворага, намеснік камандзіра Барысаўска-Бягомльскага партызанскага злучэння, адначасова кіраўнік спецгрупы НКДБ БССР «Жнівень».
У 1944—1946 гг. намеснік старшыні Мінскага аблвыканкома.
У 1956—1975 гг. дацэнт ЮПІ, Мінскага радыётэхнічнага інстытута.
У 1975—1992 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, Інстытута гісторыі АН Беларусі (старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху; 1985—1992 гг.). Даследаваў гісторыю падпольнага і партызанскага рухаў у часы Другой сусветнай вайны.
Творы
правіцьКнігі
правіць- Партийное подполье и партизанское движение в Минской области 1941—1945 / АН Беларуси, Ин-т истории; Под ред. И. М. Игнатенко. — Мн: Навука і тэхніка, 1992. — 413 с.
- Разведка, контрразведка в партизанском движении Белоруссии 1941—1944 годы / К. И. Доморад; Ред. И. М. Игнатенко. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 256 с.: ил.
У сааўтарстве
правіць- Барадач, Г. А., Дамарад, К. І. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларускай ССР. — Мн.: Дзяржаўнае Выд-ва БССР, 1959. — 166 с.
Калектыўныя творы
правіць- Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны. Т. 1 — 3. — Мн., 1983—1985.
- Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. / АН БССР, Ін-т гісторыі; Рэдкал.: І. М. Ігнаценка, Л. С. Абецэдарскі, К. П. Буслаў і інш. Т. 4: Беларусь напярэдадні і ў гады Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза (1938—1945 гг.) / Рэдкал. тома: І. С. Краўчанка і інш. — Мн.: Навука і тэхніка, 1975. — 640 с.
Артыкулы
правіць- Так ли должны писаться военные мемуары? // Военно-исторический журнал. — 1966. — № 11. — С. 82 — 83.