Языль
аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Я́зыль[1] (трансліт.: Jazyĺ, руск.: Языль) — аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Языльскага сельсавета. Знаходзіцца за 25 кіламетраў на паўднёвы захад ад г.Старыя Дарогі, 133 кіламетры ад Мінска, 6 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Урэчча.
Аграгарадок
Языль
|
Насельніцтва
правіць965 жыхароў, 415 двароў (2003)
Інфраструктура
правіць- Дрэваапрацоўчы цэх
- Сярэдняя школа і дзіцячы сад
- Бібліятэка і дом культуры
- Аптэка і амбулаторыя
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
правіць- Магілы ахвяр нацызму
- Курганны могільнік за 700 м на поўнач ад вёскі
- Царква (сяр. XIX ст.), разабрана ў 2005 годзе[2]
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Канстанцін Ільіч Дамарад (1918—2001) — беларускі гісторык.
- Аркадзь Пятровіч Мардвілка (1905—1986) — беларускі лінгвіст, празаік, крытык, перакладчык.
- Сямён Яфімавіч Шпіленя (1916—1998) — урач, вучоны, педагог.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Языль на сайте globustut.by
Літаратура
правіць- Языль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх