Сямён Яфімавіч Шпіленя

вучоны

Сямён Яфімавіч Шпіле́ня[1] (1 лютага 1916 — 1998) — вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, урач, педагог, доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1970).

Сямён Яфімавіч Шпіленя
Дата нараджэння 1 лютага 1916(1916-02-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 1998
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  СССР,  Расія
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1968)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1970)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фёдар Данілавіч Сказкін, Яўген Ніканоравіч Паўлоўскі
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Языль (сучасны аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў вясковую чатырохкласную школу ў 1929 годзе, вучыўся ў школе сялянскай моладзі ў вёсцы Горкі.

У 1931 годзе паступіў у Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум, які скончыў у 1934 годзе і быў накіраваны ў Ціміразеўскую акадэмію. У 1935—1936 гадах працаваў настаўнікам хіміі і біялогіі ў вёсцы Горкі. У 1936 годзе паступіў на біялагічны факультэт Ленінградскага педагагічнага інстытута імя А. І. Герцэна, які скончыў у 1940 годзе і застаўся ў аспірантуры пры ім.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ўступіў у батальён народнага апалчэння інстытута. З сакавіка 1942 года знаходзіўся ў санітарным аддзеле 67-й арміі на Ленінградскім фронце[2]. Удзельнічаў у баявых дзеяннях па абароне Ленінграда, зняццю яго блакады, вызваленні Ленінградскай вобласці і Прыбалтыкі[2].

Пасля вайны займаў пасаду старшага афіцэра ў Ваенна-медыцынскім упраўленні Ленінградскай ваеннай акругі. У 1945—1963 гадах выкладаў біялогію на кафедры біялогіі і паразіталогіі Ваенна-медыцынскай акадэміі. У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. У 1963 годзе абраны на пасаду прафесара, загадчыка кафедры біялогіі Ленінградскага педыятрычнага медыцынскага інстытута.

Памёр у 1998 годзе[2]. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Волкаўскіх могілках[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац у галіне біялогіі і фізіялогіі ядавітых і лекавых раслін, генетыкі, медыцынскай геаграфіі, вывучэнню гарманальных прэпаратаў, эпідэміялогіі хваробы Даўна, па заалагічнай тэматыцы з экалагічнай, эпідэміялагічнай накіраванасцю і інш. Таксама вялікую ўвагу ўдзяляў вучэбна-метадычнай рабоце. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны і абаронены 5 кандыдацкіх дысертацый.

Аўтар каля 140 навуковых прац, у тым ліку пяці манаграфій. Сярод апублікаванага:

  • Ядовитые растения северо-западной части СССР: пособие для студ. и слушат. фак. повышения квалификации / С. Е. Шпиленя ; Ленинградский педиатрический медицинский институт. — Л.: [б. и.], 1974. — 20 с.
  • Лекарственные и ядовитые растения и их значение в педиатрии / Ленинградский педиатрический медицинский институт; ред. С. Е. Шпиленя. — Л.: ЛПМИ, 1986. — 80 с.
  • Азбука природы: лекарственные растения / С. Е. Шпиленя; Ред. Н. И. Феоктистова; Предисл. Г. А. Баирова. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Знание, 1989. — 221 с. — (Нар. ун-т. Естественнонауч. фак.).
  • Дикорастущие растения и грибы (1994).

Член Усесаюзнага батанічнага таварыства з 1948 года, ганаровы член вучонага савета Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага педыятрычнага медыцынскага ўніверсітэта з 1998 года. Быў членам саветаў Акадэміі навук СССР, Батанічнага інстытута Акадэміі навук СССР, Ленінградскага педагагічнага інстытута.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • Рашэннем Старадарожскага выканаўчага камітэта ад 25 красавіка 2012 г. № 193 «Об установлении специальных стипендий» у ліку іншых стыпендый для навучэнцаў — стыпендыя імя доктара біялагічных навук С. Я. Шпілені.
  • Імя вучонага занесена ў Кнігу Гонару аграгарадка Языль.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць