Канстанцін Лявонавіч Аганесян

Канстанцін Лявонавіч Аганесян (арм.: Կոստանդին Լևոնի Հովհաննիսյան; 19 снежня 1911, Тыфліс — 4 чэрвеня 1984, Ерэван[3]) — армянскі савецкі архітэктар і археолаг. Доктар архітэктуры (1967), Заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР (1961)[3]. Ён быў кіраўніком археалагічнай экспедыцыі, якая займалася раскопамі старажытнага Урарцкага горада Эрэбуні (размешчанага на ўзгорку Арын-Берд, ці «крывавая крэпасць», у Ерэване)[4].

Канстанцін Лявонавіч Аганесян
Дата нараджэння 19 снежня 1911(1911-12-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1984(1984-06-04)[2] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Levon Hovhannisyan[d]
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень доктар архітэктуры[1]
Партыя
Узнагароды
медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР

Біяграфія

правіць
 
Сцены крэпасці Эрэбуні.

Канстанцін Аганесян нарадзіўся 19 снежня 1911 года ў Тыфлісе (цяпер Тбілісі) у сям'і медыка Лявона Аганесяна (1885—1970). Скончыў Ерэванскі Політэхнічны інстытут у 1932 годзе і адразу ж пачаў працаваць пад кіраўніцтвам армянскіх архітэктараў Аляксандра Таманяна і Мікалая Буніяцяна (у 1933—1934 і 1934—1941 гадах адпаведна)[5]. У якасці архітэктара Аганесян спраектаваў мноства савецкіх шматкватэрных дамоў і сацыяльных аб'ектаў, якія былі пабудаваны ў Ерэване і наваколлі[5]. Браў удзел у Вялікай Айчыннай вайне[6].

У 1950 годзе ён быў прызначаны кіраўніком прац археалагічнай каманды, што займалася раскопамі старажытнай Урарцкай крэпасці Эрэбуні, размешчанай да паўднёвага ўсходу ад сучаснага Ерэвана. Менавіта Аганесян першым вызначыў узгорак Арын-Берд як месцазнаходжанне Эрэбуні, засноўваючыся на надпісах знойдзеных у наваколлі горада[7]. Аганесян скарыстаў тое, што засталося ад Эрэбуні, у якасці глебы для рэканструкцыі крэпасці і аднаўлення яе выгляду на момант пабудовы ў 782 годзе да н.э.[8].

Раскопы Эрэбуні працягвалася некалькі дзесяцігоддзяў, і Аганесян заставаўся іх кіраўніком да 1969 года. Аганесян узначальваў Упраўленне па ахове і рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры Дзяржбуда Армянскай ССР 1953 па 1979 год[3]. Ён быў таксама прафесарам у сваёй Альма-матэр, выкладаючы ў Ерэванскім політэхнічным інстытуце з 1955 па 1971 год[5].

Асноўныя пабудовы

правіць
  • Жылы дом Хімкамбіната ў Кіравакане[6].
  • Жылы дом МУС па пр. Баграмяна ў Ерэване[6].
  • Упраўленне міліцыі (цяпер МУС РА) у Ерэване[6].
  • Пажарнае дэпо ў Ерэване[6].

Сачыненні

правіць
  • Էրեբունի, Ե․, 1968;
  • Էրեբունիի որմնանկարները, Ե․, 1973;
  • Ճարտարապետական հուշարձանների վերանորոգումը Սովետական Հայաստանում, Ե․, 1978;
  • Зодчий Трдат, Е․, 1951;
  • Архитектура Тейшебаини, Е․, 1955 /Археологические раскопки в Армении, № 6, Кармир Блур IV/;
  • Архитектура Эребуни, Е․, 1961 /Археологические раскопки в Армении, № 9, Арин Берд I/;
  • Эребуни /соавтор/, М․, 1979;
  • Крепость Эребуни, Е․, 1980.

Узнагароды

правіць
  • Заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР (1961).
  • Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Армянскай ССР (1957).

Зноскі

  1. а б в г д е ё Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
  2. Ով ով է. հայեր / пад рэд. Հ. ԱյվազյանԵրևան: Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 2005. — Т. 1.
  3. а б в ՀՈՎՀԱՆՆԻՍՅԱՆ Կոստանդին Լևոնի // Армянская краткая энциклопедия
  4. Chahin, Mack (2001). The Kingdom of Armenia: A History. London: RoutledgeCurzon. pp. 113–114. ISBN 0-7007-1452-9.
  5. а б в (арм.) Anon. «Հովհաննիսյան, Կոստանդին». Армянская советская энциклопедия. том VI, 1980, c. 570.
  6. а б в г д Оганесян Константин Левонович(недаступная спасылка). Союз архитекторов Армении. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2017. Праверана 28 сакавіка 2017.
  7. Chahin. Kingdom of Armenia, p. 79.
  8. Guzsik, Tamás. Selected passages from the history of the Armenian Architecture I. — Prehistoric Era, Antiquity Архівавана 19 ліпеня 2011.. Periodica Polytechnica , p. 43. October 11, 2006. Retrieved July 24, 2008.