Эрэбуні (Ірпуні, Ірэпуні, Эрэвуні, Эрэвані урарцк.: URUer-bu-ú-ni арм.: Էրեբունի) — старажытны горад дзяржавы Урарту, разваліны якога знаходзяцца на ўзгорку Арын-Берд у Ерэване ў Арменіі. Эрэбуні быў заснаваны царом Урарту Аргішці I у 782 годзе да н.э. у якасці апорнага пункта для замацавання ўратаў у Арарацкай даліне. У сувязі з тым, што Эрэбуні знаходзіўся ўсярэдзіне Ерэвана, а таксама дзякуючы магчымай этымалагічнай сувязі слоў «Эрэбуні» (чытаецца гэтак жа як «Эрэвуні») і «Ерэван» («Эрэван»), Эрэбуні атаясамляюць з Ерэванам, лічачы 782 год да н.э. годам заснавання Ерэвана. Пасля заняпаду горада ў IV стагоддзі да н.э., аж да III стагоддзя н.э. няма дадзеных, што паказваюць на існаванне значнага селішча на месцы Ерэвана. Горад ізноў пачынае забудоўвацца толькі з III стагоддзя н.э. у 2-х кіламетрах да поўначы ад Эрэбуни, але ўжо з формай «Эреван». Часопісам «Forbes» селішча было ўлучана ў спіс «9 найстаражытнейшых крэпасцей свету»[1].

Эрэбуні
Эрэбуні
урарцк.: URUer-bu-ú-ni
Сцены Эрэбуні, якія былі адноўлены пасля археалагічных раскопаў
Сцены Эрэбуні, якія былі адноўлены пасля археалагічных раскопаў
40°08′26″ пн. ш. 44°32′17″ у. д.HGЯO
Краіна Урарту
Заснаваны 782 год да н.э.
Заснавальнік Аргішці I
Першае згадванне 780 год до н. э.
Іншыя назвы Ірпуні, Ірэпуні
Разбураны 595 год да н.э.
Прычыны разбурэння закінуты
Назва гарадзішча Арын-Берд
Склад насельніцтва урарты і пераселеныя з Хаці протаармянскія плямёны
Насельніцтва 1500
Эрэбуні (Зямля)
Эрэбуні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя вывучэння правіць

Упершыню ўзгорак Арын-Берд прыцягнуў увагу навукоўцаў у 1894 годзе, калі расійскі навуковец А. А. Іваноўскі набыў у жыхара навакольнага сяла Чалмакчы (цяпер раён Ерэвана Стары Норк) камень з урарцкім клінапісам. Мясцовы жыхар, Папак Тэр-Авецісаў, сцвярджаў, што знайшоў яго ў 1879 годзе на ўзгорку Арын-Берд. Малюнак і прыблізны пераклад надпісу быў неўзабаве апублікаваны М. В. Нікольскім[2]. Надпіс на камені паведамляў, што на гэтым месцы ўрарцкі цар Аргішці I пабудаваў збожжасховішча «ёмістасцю 10 100 капі». Аднак цягам працяглага перыяду часу ўзгорак заставаўся без увагі археолагаў і толькі ў 1947 годзе археалагічная экспедыцыя пад кіраўніцтвам Б. Б. Піятроўскага, якая займалася ў Ерэване раскопамі Кармір-Блура, правяла на ўзгорку разведвальныя працы. У 1950 годзе гэта ж археалагічная экспедыцыя пачала на ўзгорку сістэматычныя археалагічныя раскопы[3].

Атаясненне ўрарцкага Эрэбуні з развалінамі на Арын-Бердзе правіць

25 кастрычніка 1950 года падчас разведвальных прац армянскі навуковец К. Л. Аганесян выявіў два базальтавыя камені, пакрытых клінапісам. Адзін з гэтых камянёў паведамляў пра будаванне збожжасховішча ўрарцкім царом Сардуры II, а другі прыпісваў пабудову крэпасці Эрэбуні цару Аргішці I. Пасля гэтай знаходкі з'явілася гіпотэза пра тое, што ўзгорак Арын-Берд хавае разваліны старажытнага Эрэбуні, і з 1952 года на ўзгорку працягнуліся археалагічныя раскопы, што праводзяцца супольна ўжо дзвюма археалагічнымі экспедыцыямі: Інстытутам археалогіі і этнаграфіі АН Армянскай ССР і Дзяржаўным музеем выяўленчых мастацтваў ім. Пушкіна пад агульным навуковым кіраўніцтвам Б. Б. Піятроўскага. У сувязі з тым, што шмат прадметаў з надпісам «Эрэбуні» былі выяўлены пры раскопах суседняга Тэйшэбаіні, яшчэ некаторы час заставаліся сумневы, ці сапраўды Эрэбуні знаходзіўся на ўзгорку Арын-Берд: існавала магчымасць, што таблічка, выяўленая Аганесянам у 1950 годзе, трапіла на ўзгорак выпадкова. Праз 8 гадоў, у 1958 годзе, сумневы канчаткова вырашыліся, і гіпотэза атрымала канчатковае пацверджанне: падчас археалагічных раскопаў яшчэ адзін надпіс Аргішці I пра заснаванне Эрэбуні быў выяўлены некранутым, на камені, закладзеным у старажытную сцяну. Такім чынам, з 1958 года Эрэбуні быў канчаткова лакалізаваны на ўзгорку Арын-Берд[3].

Выяўленыя надпісы пра пабудову Эрэбуні ўрарцкім царом Аргішці I
 
 
Находка 1950 года Находка 1958 года (захоўваецца ў «Музеі Эрэбуні», у Ереване)
Пераклад надпісаў: Веліччу бога Халдзі Аргішці, сын Менуа, гэту магутную крэпасць пабудаваў; усталяваў яе імя Эрэбуні для магутнасці краіны Біяйні і для застрашвання варожай краіны. Зямля была пустэльнай, магутныя справы я тут здзейсніў. Веліччу бога Халдзі Аргішці, сын Менуа, цар магутны, цар краіны Біяйні, кіраўнік горада Тушпы[4].

Пытанне ўзаемасувязі Эрэбуні і Ерэвана правіць

Чытанне назвы таксама доўга выклікала сумневы даследчыкаў. Спачатку назву ўрарцкага горада чыталі Ірпуні, Ірэпуні, Ірбуні і нават Сабуні. Толькі пасля таго, як канчаткова было ўсталявана, што шэраг прадметаў Эрэбуні быў перавезены ў Тэйшэбаіні, а таксама пасля знаходкі ў Тэйшэбаіні шчыта цара Аргішці I з напісаннем слова «Эрэбуні», якое выклікала значна менш сумневаў у слушнасці чытання, канчаткова выстаялася чытанне «Эрэбуні», а таксама атрымалі навуковы грунт здагадкі пра этымалагічную сувязь паміж словамі «Эрэбуні» і «Ерэван», упершыню выказаныя Г. Н. Капанцянам у папулярным друку[5]. У працы 1959 года акадэмік Піятроўскі асцярожна выказваў: «Магчыма, што нават у назве сталіцы Армянскай ССР горада Ерэвана працягвае жыць урарцкая назва горада Эрэбуні… Варта заўважыць, што супастаўленні старажытных урарцкіх назваў з сярэднявечнымі і сучаснымі, праведзеныя без дастатковага абгрунтавання, могуць увесці даследчыкаў у падман.» Сучасныя гісторыкі займаюць больш вызначаную пазіцыю, мяркуючы што этымалагічная сувязь Эрэбуні і Ерэвана на сёння агульнапрынятая[6][7][8] [9] [10] [11].

Іншыя вынікі археалагічных раскопаў правіць

Археалагічныя раскопы ў крэпасці, якія працягваюцца з 1950 года, прынеслі нямала каштоўных знаходак і ўнеслі вялікі ўнёсак у вывучэнне дзяржавы Урарту. На ўзгорку ў агульнай складанасці было выяўлена 23 клінапісныя таблічкі цароў Аргішці I, Сардуры II і Русы III. Прадметаў матэрыяльнай культуры на ўзгорку Эрэбуні было выяўлена няшмат, што галоўным чынам злучаецца з тым, што ў сярэдзіне VI стагоддзя да н.э. ураты пакінулі Эрэбуні без бою і вывезлі ўсё каштоўнае ў суседні Тэйшэбаіні. Апроч гэтага гарадскія пабудовы Эрэбуні знаходзіліся галоўным чынам да ўсходу ад узгорка, і большая частка гэтых пабудоў была разбурана падчас інтэнсіўнага будавання мястэчак Нор-Арэш і Вардашэн на ўскраінах Ерэвана[12]. Гэта зона была абвешчана запаведнікам толькі ў 1952 годзе. Раскопы крэпасці працягваліся да 1958 года, раскопы гарадскіх кварталаў пачаліся ў 1968 годзе. У наш час абодва мястэчкі і ўзгорак Арын-Берд ужо сталі часткай разрослага Ерэвана. На самым узгорку Арын-Берд уладкаваны Музей «Эрэбуні», у які ў сваю чаргу напоўнены галоўным чынам прадметамі матэрыяльнай культуры, прывезеных «назад» з раскопаў суседняга Тэйшэбаіні. Раскопы гарадскіх кварталаў, што ляжаць непадалёк ад узгорка, патроху працягваюцца дасёння з удзелам армянскіх і заходніх археолагаў[13].

Эрэбуні ў цяперашні час правіць

Усе археалагічныя працы ў крэпасці Эрэбуні, размешчанай на вяршыні ўзгорка, у наш час закансерваваны. Многія аб'екты крэпасці, улучаючы вялікія пляцоўкі падмуркаў сцен, падмуркаў храмаў часткова рэстаўраваны. Асобныя элементы храма бога Халдзі і гаспадарчых памяшканняў крэпасці, дзе як найлепш захаваліся пляцоўкі цаглянага муру, фрагментарна рэстаўраваны і часткова рэканструяваны, каб прадэманстраваць наведнікам прынцып іх будовы ва ўрарцкі час.

У падножжа паўночна-заходняй часткі ўзгорка ў 1968 годзе адкрыты Музей «Эрэбуні», дзе сабраны знаходкі ўласна з Эрэбуні і з суседняга Тэйшэбаіні, пры гэтым арыгіналы некаторых найболей каштоўных прадметаў матэрыяльнай культуры з абодвух гарадоў заменены копіямі, а самі прадметы знаходзяцца ў Гістарычным музеі Арменіі ці ў яго запасніках[13].

У процілеглага схілу ўзгорка, дзе ва ўрарцкі час знаходзіліся гарадскія пабудовы, у 2002 годзе аднавіліся археалагічныя раскопы, што фінансуюцца Фондам Сораса, у якіх бяруць удзел армянскія і заходнія археолагі[13].

Слова «Эрэбуні» папулярна ў сучаснай Арменіі і часта выкарыстоўваецца ў назвах камерцыйных структур і гандлёвых марак. Раён Ерэвана, на тэрыторыі якой знаходзіцца крэпасць Эрэбуні, носіць назву «Эрэбуні», гэтак жа названы адзін з аэрапортаў Ерэвана.

У красавіку 2012 года часопісам «Forbes» селішча Эрэбуні было ўлучана ў спіс «9 найстаражытнейшых крэпасцей свету»[1].

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. а б Асель Сулеевва. 9 самых древних крепостей мира. Forbes (17 верасня 2012). Праверана 21 мая 2014.
  2. Никольский М.В. Клинообразная надпись из Ганли-тапа около Эривани // Древности восточные. — выдавецтва Московского археологического общества, 1894. — В. II.
  3. а б Оганесян К. Л. Арин-Берд I, Архитектура Эребуни по материалам раскопок 1950—1959 гг. — Ереван: Издательство АН Армянской ССР, 1961.
  4. Оганесян К. Л. Арин-Берд (Ганли-тапа) — урартская крепость города Ирпуни // Известия академии наук Армянской ССР. — Ереван: 1951. — № 8.
  5. Капанцян Г. Р. Новая клинопись // Коммунист : газета. — Ереван: 1950. — Т. X. — № 4.
  6. Iranica. EREVAN. «Erevan is located on a site that has been occupied for millennia. Today it is generally acknowledged that the name is to be traced to that of an 8th-century B.C.E. Urartian fortress, E/Ir(e)b/puni… Modern Erevan can be said to continue both the name and the history of Erebuni. The identification is confirmed by an Urartian cuneiform inscription found in September 1950 on the mound Arin-Berd (i.e., Ganli Tappa) on the southeastern edge of Erevan »
  7. Richard G. Hovannisian. The Armenian People from Ancient to Modern Times. — Palgrave Macmillan, 1997. — Vol. I. The Dynastic Periods: From Antiquity to the Fourteenth Century. — P. 27. — 386 p. — ISBN 0-312-10169-4, ISBN 978-0-312-10169-5. «In the eighth century B.C.. the fortress-cities of Teishebaini (Armenian Karmir Blur) and Erebuni (Arin Berd) were established, in what is now Erevan, by King Argishti II.»
  8. Robert H. Hewsen. Armenia: A Historical Atlas — University of Chicago Press, 2001. — 341 p. — ISBN 0226332284, ISBN 9780226332284. Стр. 27. «The study of Urartian historical geography, while perhaps no longer in its infancy, is still in its early stages. Although some toponyms can be identified with certainty (e.g., Tuspa = Van; Erebuni = Erevan), most of them, including some important districts, cannot be located with any degree of exactness, a fact not readily apparent on many maps.»
  9. Britannica. Yerevan. «Though first historically recorded in 607 ce, Yerevan dates by archaeological evidence to a settlement on the site in the 6th-3rd millennia bce and subsequently to the fortress of Yerbuni in 783 bce. From the 6th century bce it formed part of the Armenian kingdom.»
  10. J.R.Russel. Armeno-Iranica. // Papers in honour of Professor Mary Boyce / Red.: Jacques Duchesne-Guillemin: encyclopédie permanente des études iraniennes, Vol. 1. Brill Archive, 1985. ISBN 906831002X, 9789068310023. P. 454 «Erevan, named after the ancient Urartean fortress of Erebuni»
  11. Paul Zimansky. Urartian and the Urartians // Sharon R. Steadman, Gregory McMahon. The Oxford handbook of ancient Anatolia (10,000-323 BCE). Oxford University Press, 2011. ISBN 0195376145, 9780195376142. P. 557. « All but a few Urartian sites were abandoned, and only rarely do place-names in Urartian texts carry over into later eras, Erevan from Erebuni being one notable exception.»
  12. Ходжаш С. И., Трухтанова Н. С., Оганесян К. Л. Эребуни. Памятник Урартского зодчества VIII—VI в. до н. э. — М.: Искусство, 1979.
  13. а б в Каталог археологических предметов музея «Эребуни». — Ереван: выдавецтва Управления по охране памятников истории и культуры Республики Армения, 2002. — 80 с. — ISBN 99930-2-535-6.

Літаратура правіць

  • Ходжаш С. И., Трухтанова Н. С., Оганесян К. Л. Эребуни. Памятник Урартского зодчества VIII—VI в. до н. э. — М.: Искусство, 1979.
  • Оганесян К. Л. Арин-Берд I, Архитектура Эребуни по материалам раскопок 1950—1959 гг. — Ереван: выдавецтва АН Армянской ССР, 1961.
  • Крепость Эребуни / Гаркавец А. Н. — Алматы: Баур, 2005. — 192 с. — ISBN 5-7667-3603-7.
  • Арутюнян Н. В. Город Эребуни согласно клинописным источникам // Древний Восток. Города и торговля. — Ереван: 1973.
  • Арутюнян Н. В. Оганесян К. Л. Новые урартские надписи из Эребуни // Вестник древней истории. — Москва: 1970. — № 3.
  • Лосева И. М. Новые археологические исследования отряда ГМИИ им. А. С. Пушкина на холме Арин-берд // Советская археология. — Москва: 1958. — № 2.
  • Оганесян К. Л. Раскопки урартского города Эребуни // Советская археология. — 1960. — № 3.

Спасылкі правіць