Канстанцін Мікалаевіч Караткоў
Канстанцін Мікалаевіч Каратко́ў[1] (руск.: Константин Николаевич Коротков; 8 сакавіка 1890 Варонеж — 19 сакавіка 1954, Мінск) — савецкі вучоны-хімік, доктар хімічных навук (1943), прафесар (1939), акадэмік Акадэміі навук БССР (1950, член-карэспандэнт з 1947 года), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).
Канстанцін Мікалаевіч Караткоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка 1954 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Канстанцін Канстанцінавіч Караткоў |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хімія і лесахімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1943) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Уладзімір Віктаравіч Шкацелаў |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Варонежы. У 1911 годзе скончыў Саратаўскае хіміка-тэхналагічнае вучылішча і паступіў на хімічнае аддзяленне Харкаўскага тэхналагічнага інстытута[2]. З пачаткам Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе быў прызваны ў дзеючую армію[2]. У 1919 годзе паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут, які скончыў у 1924[1][3] годзе. Вучобу ў інстытуце спалучаў з працай у якасці асістэнта на кафедры прафесара У. В. Шкацелава[2]. З 1925 года — дацэнт кафедры, у 1929—1930 гадах — дэкан ляснога факультэта. З 1930 года К. М. Караткоў у Беларускім лесатэхнічным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедры хіміі, у 1930—1932 гадах — намеснік дырэктара інстытута. У 1941—1944 гадах працаваў ва Уральскім лесатэхнічным інстытуце, займаў пасаду загадчыка кафедры хіміі. У 1942 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1945 года зноў працаваў у Беларускім лесатэхнічным інстытуце. У 1942—1952 гадах займаў пасаду дырэктара Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР, з 1952 года — загадчыка лабараторыі лесахіміі[2].
Памёр 19 сакавіка 1954 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па тэорыі сухой перагонкі драўніны, вывучэнні тэрпенавых вуглевадародаў, распрацоўцы тэхнікі падсочкі. Вывучаў кінетыку акіслення шкіпінараў і каніфолі. У выніку экспедыцыйных даследаванняў была выяўленая сыравінная база для вытворчасці каніфолі ў Беларусі. Аўтар больш за 40 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.
Сярод апублікаванага:
- Химическая переработка древесины. — Мн.: Гос. изд. БССР, 1947.
- Канифоль и скипидар. — Мн.: Гос. изд. БССР, 1950.
Узнагароды
правіць- Ордэн Леніна (1951).
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949)
Зноскі
Літаратура
правіць- Караткоў Канстанцін Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Караткоў Канстанцін Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 371. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Канстанцін Мікалаевіч Караткоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Памяці вучонага: Караткоў Канстанцін Мікалаевіч // НАН Беларусі
- Кафедра органической химии Архівавана 24 кастрычніка 2020. (руск.) // Сайт БДТУ